Падсаладзіце сабе жыццё!

Источник материала:  
Падсаладзіце сабе жыццё!

Адкуль да нас прыйшоў Дзед Мароз і дзеля чаго яго прыдумалі?

Хоць сёлета зіма не песціць нас сваім брыльянцістым покрывам, усё ж галоўнае, асабліва для дзятвы, свята года ніхто не адмяняў. І як жа хочацца, каб навагоднім надвячоркам у дзверы пастукаў самы шчодры, справядлівы і добразычлівы персанаж чароўнай пары — Дзед Мароз!Дастаткова патэлефанаваць у святочнае агенцтва, заплаціць ад дваццаці да пяцідзесяці долараў, і ён разам са Снягуркай пастукае ў дзверы. Дзед Мароз завітвае ў кожны дзіцячы садок і школу, Дом культуры і сельскі клуб, з ім можна сустрэцца ў парку, у час падарожжа па дзіцячай чыгунцы, на ёлцы ля Нацыянальнай бібліятэкі ды і проста на вуліцы. А ці задумваліся вы калі-небудзь, дзеля чаго ён быў прыдуманы?

Дзедка Марозка

Людзі прыдумалі Дзеда Мароза, каб пазбавіцца ад страху за будучы ўра-джайДзядамі ў беларусаў былі духі памерлых продкаў, якія ахоўвалі свой род. Самы магутны з іх з’яўляўся пад Новы год. Ён і стаў правобразам сучаснага Дзеда Мароза. Усходнія славяне ўяўлялі яго ў выглядзе невысокага дзядулькі з доўгай барадой, які бегае па палях і стукам выклікае траскучыя маразы. Вобраз Мароза адлюстраваны ў казках, прыказках і прымаўках. У казках часцей за ўсё Мароз дапамагае таму, хто трапіў у бяду. Калі чалавек правільна сябе паводзіць, Мароз, або больш ласкава Дзедка Марозка адорвае падарункамі. 

Колькі гадоў Дзеду Марозу?

Прататыпам усходнеславянскага Дзеда Мароза быў дух холаду Траскун, або СтудзянецУ літаратуру Дзед Мароз увайшоў з “Казкамі дзядулі Ірынея” Уладзіміра Адоеўскага. Створаны пісьменнікам вобраз Мароза Іванавіча яшчэ не так падобны да сучаснага Дзеда Мароза. З’яўляецца ён вясной, а не пад Раство. Жыве ў скаванай лёдам краіне, увайсці ў якую можна толькі праз калодзеж. Падарункаў не робіць, хоць можа шчодра ўзнагародзіць за добрую работу. У казцы Адоеўскага абрадавы Мароз ператвораны ў добрага, але справядлівага выхавальніка і настаўніка.Першыя спробы стварыць “каляднага дзеда” былі зроблены ў Расіі ў другой палове ХIХ стагоддзя. Ён павінен быў, як заходні Санта-Клаўс, дарыць падарункі дзецям. Спачатку быў прыдуманы “стары Рупрэхт”, пазней у розных крыніцах упамінаецца святы Мікалай, або дзядуля Мікалай. Але яны ў якасці чакаемых персанажаў не прыжыліся. Знаёмы нам вобраз Дзеда Мароза складваецца да пачатку ХХ стагоддзя. Атрымліваецца, што ўзрост Дзеда Мароза — сто гадоў.

“Не ідзі на двор, на дварэ зюзька”

Так нашы продкі папярэджвалі сваіх дзяцей аб тым, што, выйшаўшы на мароз лёгка апранутым, можна захварэцьСловы “зюзнуць”, “зюзіцца”, “азызнуць”, што значыць змерзнуць на холадзе, увайшлі ў нашу мову дзякуючы Зюзю, якога нашы прадзеды ўшаноўвалі як бога зімы. Ён быў увасабленнем зімовай сцюжы і марозу. Сёння Зюзя Паазерскі — галоўны канкурэнт Дзеда Мароза.Зюзя, згодна з паданнямі — дзядок наравісты, суровы, нізкага росту, з белымі валасамі ды доўгай сівой барадой. Жыве ў лесе, ходзіць басанож, без капелюша, у белым кажуху. У руцэ трымае жалезную булаву, якой б’е па пні, тым самым спыняючы траскучыя маразы. Верылі, што большую частку зімы ён праводзіць у лесе, але часам наведвае вёскі, прыносячы туды моцную сцюжу. На Каляды яму абавязкова пакідалі частку святочнай вячэры і прамаўлялі: “Зюзя на дварэ — куцця на стале”. Ды і першая лыжка кашы звычайна кідалася за акно. Няхай толькі не спадабалася яна ганарліваму старому — закруціць такую завіруху, што свету белага не ўбачыш.Паглядзець, як выглядае сучасны Зюзя Пааазерскі, можна ў яго сядзібе, што ў Пастаўскім раёне.

Зімнік Налібоцкі

Так завуць роднага брата Дзеда Мароза, які нядаўна пасяліўся ў Іўеўскім раёнеПрозвішча сваё новаспечаны Дзед Мароз атрымаў ад назвы Налібоцкай пушчы, з якой мяжуе Іўеўскі раён. Той, хто зазірне да Зімніка ў госці, апынецца ў чароўнай казцы. Кажуць, калі адважыцца прайсці па лясным гушчары, можна знайсці незвычайныя кветкі, якія абавязкова павінны прынесці таму, хто іх знайшоў, шчасце і ўдачу ў наступным годзе. Але каб знайсці іх, патрэбна пераадолець мноства перашкод: мядзведзеву бярлогу, хатку Бабы-ягі, логава Лешага. Іх насельнікі могуць прычыніць нямала перашкод. Але дзед Зімнік і баба Завіруха абавязкова дачакаюцца і дзяцей, і дарослых да сябе ў госці, каб разам павадзіць карагоды і паглядзець спектакль “Навагоднія прыгоды Шапакляк і яе сяброў”.

Цуды Станькаўскага лесу

Свой Дзед Мароз нядаўна з’явіўся і ў Дзяржынскім раёнеУ экалагічным цэнтры “Станькава” распачалася свая навагодняя праграма. Гэта дэбют для мясцовага Дзеда Мароза. Спецыяльна для яго пабудавалі сядзібу. У яго памагатыя — Снегавік, Снягурка і іншыя казачныя персанажы. Яны будуць гасцяваць тут аж да 20 студзеня.Распаўсюджанасці Дзедаў Марозаў у Беларусі іншыя краіны маглі б пазайздросціць. У Італіі падарункі на Раство дорыць Фея Бефана. У Фінляндыі ёсць адзін навагодні персанаж — Ёўлупукі, у Амерыцы — Санта-Клаўс. Дарэчы, заходнія сябры Дзеда Мароза не маюць Снягурачак. І не мае значэння, як завуць белабародага дзядулю. Галоўнае, каб усе яны прыносілі ў нашы сэрцы светлую надзею на лепшае і, канечне, салодкія пачастункі. Для таго ж іх і прыдумалі, каб доўгай манахромнай зіме надаць больш яркіх фарбаў, а смакам шакаладу і карамелі хоць крыху падсаладзіць жыццё.

 Прывітанне з Белавежскай пушчы!

Свая рэзідэнцыя ў беларускага Дзеда Мароза з’явілася ў 2003 годзеЗ таго часу наш Дзед Мароз у сваёй сядзібе круглы год сустракае гасцей. Паглядзець на яго толькі за першыя пяць гадоў жыцця ў нацыянальным парку прыехала больш за 340 тысяч турыстаў з сямідзесяці краін свету. Ён, як і многія яго калегі, прымае пісьмы ад дзяцей з пажаданнямі і, канешне, дорыць падарункі. Дарэчы, першапачаткова ў абавязкі ўсходнеславянскага Дзеда Мароза гэта функцыя не ўваходзіла. Наадварот, дзеці дарылі падарункі Дзеду. Падабрэў белабароды персанаж пад уплывам хрысціянскай традыцыі.  Адметнасць Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы ў тым, што ён апрануты ў доўгую шубу да пят, абапіраецца на чароўны посах, не носіць акуляры, не курыць трубку, вядзе здаровы лад жыцця. Адрозніваецца ад мноства сваіх калег тым, што не мае “піўнога” жывоціка. Як і ў многіх яго калег, у яго ёсць памочніца — унучка Снягурачка. Толькі яна на лета ад’язджае да сваёй бабулі матухны-Зімы на Паўночны полюс, а потым зноў вяртаецца да дзядулі.

←Как сохранить елку зеленой?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика