Святочны феерверк працягнецца 20 хвілін

Источник материала:  

Святочны феерверк ля стэлы "Мінск — горад-герой" 1 студзеня працягнецца 20 хвілін. Як паведаміў карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" дырэктар ТАА "Кальвін" Канстанцін Марозаў, шоу з яркімі спецэфектамі пачнецца ў 1.30 і завершыцца ў 1.50. У яго фанаграму ўключаны творы самых розных накірункаў — ад класікі да поп-музыкі. Традыцыйна на Новы год прагучыць і мелодыя гімна сталіцы, але ўжо ў новай апрацоўцы. Піратэхнічнае шоу з мноствам агнёў, музыкай і святлом абяцае быць не падобным на папярэднія. Для ўзмацнення візуальнага эфекту былі набыты зусім новыя феерверачныя вырабы, якія толькі нядаўна пачалі выкарыстоўваць у краінах Заходняй Еўропы.

Арганізатары святочнага шоу ўпэўнены: пры добрым надвор'і агні феерверку людзі змогуць бачыць нават за межамі Мінскай кальцавой аўтадарогі, а пры ясным небе — з самалётаў, якія пралятаюць над сталіцай.

Ігар ГОЛАД,

"Мінск—Навіны".

←В Солигорском районе прошла благотворительная акция "Новогодний сюрприз"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика