Як спадабацца Чорнаму Дракону?

Источник материала:  

Рэчы, без якіх не абысціся ў навагоднюю ноч

Асаблівую ўвагу астролагі надаюць прычоскам. Таму абавязкова трэба прадумаць не толькі, у чым сустракаць Новы год, але і якія змены ў знешнасці зрабіць у салоне прыгажосці. Сапраўдным трэндам навагодняй ночы сталі пасмачкі валасоў, пафарбаваныя ў любімыя колеры Дракона. Калі вы не прыхільнік кардынальных перамен знешнасці, дастаткова затаніраваць некалькі локанаў ці ўплесці ў прычоску яркія стужкі. І не трэба забываць пра золата: лак для валасоў з блёсткамі не толькі створыць святочны вобраз у навагоднюю ноч, але і прыцягне ўвагу Дракона.

Уладальніцам доўгіх валасоў стылісты раяць пышныя прычоскі: непакорная капа валасоў, якая хавае карпатлівую працу майстра і бездань тэмпераменту ўладальніцы. Яшчэ адзін варыянт для доўгіх валасоў — мяккія хвалі ў стылі перадваенных галівудскіх часоў з томнымі прыгажунямі, якія назаўсёды застануцца эталонам жаноцкасці і спакусы. Коскі і ўсемагчымыя пляценні застаюцца адным з модных трэндаў некалькі сезонаў запар, таму і навагоднюю ноч яны бліскуча дапоўняць ваш вобраз.

Як спадабацца Чорнаму Дракону?

Згодна з легендамі, яшчару падабаліся прывабныя жанчыны, таму карыстайцеся яго слабасцю! Дадайце да ўбору крыху спакуслівасці, і ўдача ў вашых руках! Усемагчымыя выразы, дэкальтэ, разрэзы, адкрытая спіна дадуць вам дадатковыя балы ў барацьбе за схільнасць сімвала года — самыя адкрытыя строі можна надзець, сустракаючы год Воднага Дракона.

Калі гаварыць пра тканіны, аддайце перавагу дарагім матэрыялам, якія выглядаюць шыкоўна, для гэтага выдатна падыдуць атлас і аксаміт. Нядрэнным варыянтам стануць сукенкі са струменістых тканін: шыфону, шоўку.

Для мужчын правілы падбору гардэроба ў навагоднюю ноч аналагічныя. Чорны касцюм, жоўты гальштук, дарагая шаўковая сарочка і запінкі з каштоўных металаў — вось ідэальны вобраз "улюбёнца" Дракона.

Галоўнымі ж фактарамі удалай навагодняй ночы з'яўляюцца добры настрой і ўпэўненасць у сабе. Дракон прынясе ўдачу толькі таму, хто ўмее радавацца жыццю, адчуваць сябе на вяршыні поспеху, свяціцца ад шчасця і дарыць добры настрой усім навакольным. Каралі і каралевы жыцця, 2012 год Дракона — гэта год для вас!

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ.

←В Солигорском районе прошла благотворительная акция "Новогодний сюрприз"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика