Дэвіз групы кампаній "Мілена" — "Час інвесТаваць правільна"
На тэрыторыі нашай краіны існуюць фірмы, чыя дзейнасць цесна звязана з аграпрамысловым комплексам, і група кампаній "Мілена" сярод іх займае вядучае становішча.
У групу кампаній "Мілена" ўваходзяць наступныя прадпрыемствы:СТАА "ЭкаМілк" — займаецца вытворчасцю стойлавага абсталявання і даільных установак;
УПП "МіленаАгра" — пастаўка, мантаж і сэрвіснае абслугоўванне абсталявання, міжнародныя грузаперавозкі;
ААТ "Аграрныя тэхналогіі" — вытворчасць каркасна-тэнтавых збудаванняў, святловентыляцыйных канькоў і разнастайных сістэм штор;
ААТ "ПМК-18" — будаўніцтва, рамонт і рэканструкцыя аб'ектаў сельскагаспадарчага, прамысловага і культурна-бытавога прызначэння.
Як бачым, "Мілена" здольная вырашаць самыя складаныя задачы, якія стаяць перад нашай сельскай гаспадаркай. Кожнае прадпрыемства мае свой фронт работы, а гэта — праектаванне, будаўніцтва і аснашчэнне комплексаў для ўтрымання буйной рагатай жывёлы, узвядзенне многафункцыянальных ангараў і бескаркасных будынкаў з ацынкаванага металу, вытворчасць тэхналагічнага абсталявання для жывёлагадоўчых фермаў і свінакомплексаў (ажыццяўляецца мантаж і сэрвіснае абслугоўванне), залаў для даення і каркасна-тэнтавыя збудаванні.
Асноўная частка прадукцыі рэалізуецца на тэрыторыі Беларусі. Наладжаны пастаўкі яе і ў краіны СНД.
Спачатку была задума ўзяць інтэрв'ю ў дырэктара УПП "МіленаАгра" Інэсы Паўлавай, але ў размову актыўна падключыліся супрацоўнікі прадпрыемства — камерцыйны дырэктар Віталь Малыхін і начальнік канструктарскага аддзела Віктар Шакаль.
Атрымаўся своеасаблівы "круглы стол".— Інэса Расціславаўна, адкуль узнікла назва "Мілена"? Працуеце з металічнымі канструкцыямі, абсталяваннем..., а тут такая мілагучная назва.
І.П. — А гэта мая віна. Да дзвюх літар ад імя генеральнага дадала імя яго жонкі і атрымалася назва. Дарэчы, усім падабаецца.
— Назва прыгожая, а як з працай, заказамі?
В.М. — Заказы ёсць, і аб'ёмы нарошчваем. Працуем таксама і на расійскі рынак, і рэнтабельнасць у нас на адпаведным узроўні.
— Фінансавы крызіс, а ў вас такая высокая рэнтабельнасць...
І.П. — Група кампаній спрацавала добра — крызіс нас асабліва і не крануў. З пачатку года мы заняліся міжнароднымі перавозкамі грузаў, і гэта аказалася выгаднай справай. Пачалі выходзіць на прамыя пастаўкі — працаваць без пасрэднікаў. Улічваючы магчымасць заказчыкаў, узводзім аб'екты "пад ключ". Нам удалося захаваць мінулыя сувязі і наладзіць новыя — у тым ліку і ў Расіі.
В.Ш. — Расійскі рынак бязмежны і мае вялікі патэнцыял. Нашы прадпрыемствы імкнуцца максімальна выкарыстаць яго.
— А не атрымаецца, што з-за расійскага рынку вы забудзеце пра свой?
І.П. — Беларускія заказчыкі для "Мілены" на першым месцы, і пастаўкамі на Расію мы не агаляем свой рынак.
— З мясцовай уладай кантактуеце?
І.П. — Падтрымліваем сувязь, бо ў нас адна мэта. У новых фермах і рэканструкцыі старых зацікаўлена ўлада і мы. Прыслухоўваемся да рэкамендацый і пажаданняў. Вырашаем некаторыя пытанні сумесна.
В.Ш. — Наша фірма пастаянна ўдзельнічае ў разнастайных выставах. Вось давялося пабываць у ЗША і паглядзець, пераняць...
— Ёсць там на што паглядзець? Можна нешта з перанятага ўкараніць у нашых гаспадарках?
В.Ш. — Укараніць можна, і мы ўжо гэтым займаемся. Але спатрэбіцца не адзін год работы. У Амерыцы зусім іншыя тэхналогіі і погляды. Кожная жывёліна павінна быць акупляемай — усё завязана на прыбытку. Там каровы...
І.П. — Нам бы пакуль што разабрацца са сваімі каровамі. Вось мы і прапаноўваем тэхналогіі, якія істотна змянілі б сітуацыю на нашых жывёлагадоўчых комплексах.
В.М. — Гэта калі ўчора адна даярка абслугоўвала 20-30 кароў, а сёння ўжо ўтрая больш.
В.Ш. — Дарэчы, у ЗША 1000 кароў абслугоўвае 10 чалавек, сюды ўваходзіць і ветурач — тэхналагічны працэс поўнасцю аўтаматызаваны.
І.П. — Сёння мы таксама можам прапанаваць любое абсталяванне. Кіраўнік сельгаскааператыва пойдзе да нас, бо прадукцыя нашага прадпрыемства не толькі высокай якасці, але і суадносіна цаны і якасці ў фірмы для заказчыка прымальная. На гэта і робіцца стаўка.
— Дзейнасць групы кампаній "Мілена" даволі разнастайная. А як вырашаюцца пытанні? Як прыходзіце да кансенсусу па нейкай праблеме?
І.П. — Пытанні вырашаюцца сумесна з усімі спецыялістамі. Вось за гэтым сталом збіраюцца ўсе — і прыходзім да паразумення. Тут, можна сказаць, наш штаб.
— Генеральны дырэктар дапускае дыскусіі?
І.П. — Не толькі дапускае, але і прыслухоўваецца. Калі ёсць у прапанове рацыянальнае зерне, то і падтрымлівае. Ідуць дыскусіі і нават спрэчкі па нейкай вытворчай праблеме. Але не трэба думаць, што ўсё вырашаецца толькі тут. Нашы супрацоўнікі пастаянна знаходзяцца ў камандзіроўках. Калі ідзеш з людзьмі на асабісты кантакт, то атрымліваеш найбольшую аддачу. Стараемся нікому не адмаўляць, ідзём на ўмовы гаспадарак. Працуем без папярэдняй аплаты і ў растэрміноўку. Робіцца гэта дзеля справы. Калі з заказчыкам устаноўлены кантакт, то ён і пазней прыйдзе да нас.
В.М. — Мы цэнім сваіх кліентаў і ідзём ім насустрач.
— Не ўсе гаспадаркі маюць грошы, каб закупіць абсталяванне, не кажучы ўжо пра ўзвядзенне новай фермы...
І.П. — Часта жыццё дыктуе свае ўмовы. І тады неабходна прыстасоўвацца да сітуацыі, якая не залежыць ад нас. Існуе праблема, і яе трэба вырашаць. І калі сельгаскааператыў не мае грошай, то можа разлічыцца сельгаспрадукцыяй — напрыклад, гароднінай.
— Ваш дэвіз — "Час інвеставаць правільна". Як нашым чытачам раскрыць яго больш даступна.
І.П. — Можна заказаць і так: "Правільна ўкласці грошы".
В.М. — Гаспадаркі павінны даіць малако не дзеля малака, а для прыбытку.
З гэтым нельга не пагадзіцца. Але і, каб мець прыбытак, неабавязкова ўзводзіць новыя фермы. Добры эфект можна атрымаць, правёўшы рэканструкцыю памяшканняў, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца. Група кампаній "Мілена" за апошнія гады правяла рэканструкцыю не аднаго дзясятка малочнатаварных фермаў. Спецыялісты прадпрыемстваў распрацавалі праекты, якія ўжо рэалізаваны. Тэхнолагі і канструктары, улічыўшы ўсе пажаданні заказчыка, могуць падрыхтаваць і індывідуальны тэхналагічны праект.
Патрабаванне кліента — законПоспех любой фірмы ў многім залежыць ад кіраўніка, бо менавіта ён павінен весці за сабой калектыў, быць генератарам ідэй, бачыць перспектыву... У гэтым плане групе кампаній "Мілена" з генеральным дырэктарам пашанцавала. Міхаіл Буткевіч з 1993 года займаецца вытворчасцю абсталявання для сельскай гаспадаркі. Спачатку гэта быў завод па вырабе сельскагаспадарчых транспарцёраў, а ў 2005 годзе заснавана прадпрыемства "МіленаАгра", якое займаецца пастаўкай і мантажом даільных установак, вытворчасцю стойлавага абсталявання, святловентыляцыйных канькоў і сістэм штор.
А сёння Міхаіл Мар'янавіч узначальвае ўжо вядомую нам групу кампаній "Мілена".
Безумоўна, неабходна быць неардынарным чалавекам, каб упраўляць такой групай прадпрыемстваў. Без прадпрымальнасці, ініцыятывы і смеласці выстаяць у наш даволі складаны час зусім не проста.
А калі ты адказны за некалькі самастойных кампаній, то, напэўна, узнікаюць дадатковыя цяжкасці?
Слова генеральнаму дырэктару групы кампаній "Мілена" Міхаілу Буткевічу.
— У 2008 годзе да прадпрыемстваў-партнёраў "МіленаАгра" і "ЭкаМілк" далучылася будаўнічая кампанія ПМК-18, а пазней была створана яшчэ і фірма "Аграрныя тэхналогіі". Вось так і ўзнікла група кампаній. Нягледзячы на тое, што прадпрыемствы з'яўляюцца юрыдычнымі асобамі і працуюць у розных кірунках, аб'яднанне дало станоўчыя вынікі: дзейнасць кожнага гарманічна дапаўняецца. Цяпер партнёры ведаюць іх як групу кампаній "Мілена", якая забяспечвае асаблівы падыход, пачынаючы ад канцэпцыі і заканчваючы ўводам аб'екта ў эксплуатацыю з улікам індывідуальных запатрабаванняў кожнага кліента.
Фармат газетнай паласы не можа паведаміць пра ўсе напрацоўкі "Мілены", а тым больш раскрыць шырока тэхнічныя характарыстыкі абсталявання, якое вырабляе фірма. Тым не менш увагу прыцягвае наступнае:
1. Устаноўка з малакаправодам "Мілена" УДМ-200. Яна выкарыстоўваецца для дойкі, фільтрацыі і падачы малака ў ёмістасць ахаладжальніка, пры гэтым малако не мае кантакту з паветрам;
2. Устаноўка для даення ў залах тыпу "Ёлачка", якая выкарыстоўваецца на малочнатаварных фермах пры бяспрывязным утрыманні, пры арганізацыі даення кароў у даільных залах.
3. Стойлавае абсталяванне для кароў. Канструкцыя стойлавых месцаў забяспечвае жывёле прастор для камфортнага адпачынку і свабоды руху. Абсталяванне вырабляецца з чорнага металу, які можа быць пафарбаваным ці ацынкаваным:
Усё абсталяванне з'яўляецца прадукцыяй уласнай вытворчасці, якое падкупляе якасцю і коштам у разумных межах.
Група кампаній таксама з'яўляецца пастаўшчыком поўнага спектра абсталявання для свінакомплексаў.
Сучасныя тэхналогіі — гарантыя поспехуАграпрамысловы комплекс у краіне будзе развівацца, вытворчасць сельгаспрадукцыі павялічыцца, а гэта азначае, што ўзнікне неабходнасць у росце абсталявання для жывёлагадоўчых комплексаў, будаўніцтве новых і рэканструкцыі старых фермаў..
Можна не сумнявацца, што група кампаній "Мілена" заказамі на бліжэйшыя гады будзе забяспечана. Сёння сярод кліентаў у фірмы такія вядомыя гаспадаркі, як СВК "Астрамечава", СВК "Фядорскі"... — сельгаскааператывы, на тэрыторыі якіх знаходзяцца буйныя жывёлагадоўчыя комплексы.
Моцны бок групы кампаній "Мілена" ў тым, што прадпрыемствамі прымяняецца комплексны падыход: аб'екты ўзводзяцца, запускаецца вытворчасць і ажыццяўляецца сэрвіснае абслугоўванне іх. Заказчык мае справу з адной фірмай, і гэта намнога спрашчае вырашэнне праблем у выпадку іх узнікнення.
Але, каб у сельскай гаспадарцы адбыліся істотныя зрухі, неабходна прымяняць сучасныя тэхналогіі, і жывёлагадоўля ў гэтым працэсе займае выключнае месца.
Група кампаній "Мілена" не толькі прадае сваю прадукцыю, але і ўкараняе самыя перадавыя тэхналогіі. Да прыкладу, возьмем бескаркасныя аб'екты з ацынкованага металу і каркасна-тэнтавыя ангары разнастайных памераў і камплектацыі.
Апошнія прымяняюцца для ўтрымання цялят і ствараюць пэўны камфорт не толькі для жывёлы, але і абслугоўваючага персаналу, які разам з цялятамі абаронены ад кепскага надвор'я. Можна прымяняць каркасна-тэнтавыя аб'екты пад свінакомплексы, фермы, сховішчы, склады...
Трэба звярнуць увагу і на шматфункцыянальнасць бескаркасных будынкаў. Яны, напрыклад, могуць выкарыстоўвацца пад збожжасховішчы.
У гэтых аб'ектах ёсць панэлі, якія прапускаюць дзённае святло, выцяжныя вентыляцыйныя шахты. Такія будынкі з'яўляюцца разборнымі, і далёка не многія кампаніі іх вырабляюць.
А яшчэ бескаркасныя ангары з ацынкаванага металу могуць выкарыстоўвацца пад склады, для захавання ў іх будматэрыялаў, прамысловай прадукцыі, сенасховішчаў, бульбасховішчаў...
А вось што думае дырэктар ААТ "Аграрныя тэхналогіі" Аляксандр Ціханчук.
— Аляксандр Аркадзьевіч, а наколькі запатрабавана прадукцыя вашага прадпрыемства?
— Мы высока ацэньваем ёмістасць нашага беларускага рынку. Думаем павялічыць на 30-40% у год пастаўкі на свой рынак і прыкладна столькі ж адпраўляць на экспарт. Ёсць напрацоўкі з рознымі расійскімі рэгіёнамі. Вось да нас прыязджае дэлегацыя з Саратава, хутка будзем весці перагаворы. Мы ўжо дабраліся да Казахстана. Спадзяёмся, што са збытам сваёй прадукцыі ў нас праблемы не будзе.
— Некалькі слоў пра каркасна-тэнтавыя канструкцыі, ангары. Наколькі яны эфектыўныя пры эксплуатацыі?
— Збудаванні, якія выпускае наша фірма, правераны жыццём. Мы ўкараняем тэхналогіі самыя сучасныя, усё накіравана на тое, каб стварыць камфорт. Напрыклад, летам пры тэмпературы +30 оС у нашых ангарах адчуваецца халадок. Часта на выставах у нашы збудаванні заходзяць людзі, каб перадыхнуць.
— А што можаце сказаць наконт тэрміну службы тэнта?
— Мы не напаўняем нашы збудаванні рознай складанай электронікай, з якой не кожны спецыяліст можа працаваць. Мы прытрымліваемся філасофіі, якая адпавядае ўзроўню нашага жыцця, пры якой можна працаваць рэнтабельна. Тэрмін службы тэнта — 7-10 гадоў. Але за гэтыя гады на той жа ферме назапашваецца вялікая колькасць бактэрый і вірусаў. Потым тэнт, які адслужыў свой тэрмін, мяняюць на новы (прычым усе канструкцыі праходзяць прафілактычную апрацоўку) — і ферма фактычна адраджаецца нанава. Кошт тэнта складае прыкладна 20% ад цаны ўсяго збудавання. І ён акупляецца за некалькі гадоў эксплуатацыі фермы. Што датычыцца зімы, то карова з'яўляецца біялагічным абагравальнікам — гэта закладзена прыродай. Тут самае важнае паставіць паілкі з падагрэвам.
— Як заказчык успрымае новыя тэхналогіі і ці не адсталі мы ад Захаду?
— Навізна ўспрымаецца нармальна, заказчык усё ўзважыць і купляе. А наконт таго ці не адсталі мы ад Еўропы, то скажу адназначна — не. Нашы спецыялісты бываюць у краінах Еўрасаюза, Ізраілі, ЗША, працуюць у кантакце з заходнімі фірмамі. І мы бачым, што прадукцыя нашай кампаніі не надта адрозніваецца ад заходняй. Мы ў курсе тэхналагічных навінак.
— Наколькі запатрабавана ў вашай вытворчасці прадукцыя айчынных прадпрыемстваў?
— У тым жа і справа, што запатрабавана. У тых жа каркасна-тэнтавых ангарах прымяняецца метал з Маладзечна, а тэнты — з Магілёўшчыны, ды і людзі ў нас працуюць свае.
Вось такія магчымасці сучасных тэхналогій.У заключэнне можна з упэўненасцю сказаць, што група кампаній "Мілена" з'яўляецца надзейным партнёрам, які гарантуе якасную прадукцыю па прымальнай для заказчыка цане.
Нашы каардынаты:
225710, г. Пінск,
вул. Каліноўскага, 22
Маб. +375 (29) 605 51 31
Тэл. (0165) 349 529
Факс (0165) 310 308
E-maіl: mіlena.agro@tut.by