Экстазі на $20 тысяч

Источник материала:  

Спынены канал пастаўкі псіхатропнага рэчыва з Еўрасаюза ў Беларусь. Як паведамілі "Звяздзе" ў 9-м упраўленні (па Віцебскай вобласці) Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у арганізацыі канала пастаўкі экстазі падазраецца жыхар Полацка.

На аўтадарозе Глыбокае — Полацк быў затрыманы "БМВ", у якім знаходзіліся тры мужчыны. Пры спробе міліцыянерамі асабістага дагляду адзін з затрыманых паспрабаваў уцячы, але не атрымалася. У яго знайшлі 1027 таблетак экстазі агульнай вагой звыш 241 гр. На чорным рынку гэтая партыя псіхатропнага рэчыва ацэньваецца на суму звыш 20 тысяч долараў ЗША. Усе затрыманыя — маладыя людзі: арганізатар пастаўкі — 1984 года нараджэння, два яго таварышы — 1979 і 1989 гадоў нараджэння. Усе беспрацоўныя.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Гомельские сотрудники КГБ, милиции и суда провели благотворительные акции в школах и детских домах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика