Дзяды Марозы прагуляліся, але на надвор'е не паўплывалі

Источник материала:  

Сталічнае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак, калядных і іншых казачных і мульцяшных персанажаў сёлета не было гэткім масавым, як у ранейшыя гады (магчыма, з-за ўздзеяння глабальнага пацяплення). Тым не менш прыгожая пераднавагодняя традыцыя не парушылася і прынесла маленькім мінчанам шмат радасці. Сёлета "дзедмарозаўскае" войска, якое складалася з прадстаўнікоў і прадстаўніц усіх сталічных раёнаў, брава пракрочыла ад галоўнай ёлкі на Кастрычніцкай плошчы да ёлкі каля Палаца спорту (раней было наадварот) і засведчыла пра хуткі надыход самага вясёлага і амаль казачнага свята. Падтрымаць калядна-навагодні настрой мінчан імкнуліся таксама майстры агню і нават экзатычны госць з самой Паднябеснай — залаты дракон.

Фота Анатоля Клешчука.   Дзяды Марозы прагуляліся, але на надвор'е не паўплывалі
←О добром и вечном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика