ФАКТ

Источник материала:  
Піратэхніка без дакументаў

Рэйды, якія праводзіць міліцыя ў пераднавагодні час на рынках Гомельшчыны, прыносяць пэўны плён. Так, у Чыгуначным раёне абласнога цэнтра быў выяўлены пакет, дзе знаходзілася звыш 450 адзінак петардаў, уладальнік якіх устанаўліваецца. У прыватным гандлёвым пункце ля аўтамабільнага рынку ажыццяўлялася рэалізацыя піратэхнікі без адпаведных сертыфікатаў і пратаколаў выпрабаванняў. Тут было канфіскавана каля 7200 выбуховых прылад на суму Br7,3 млн. Амаль на такую ж суму былі канфіскаваны феерверкі ў індывідуальнага прадпрымальніка, які гандляваў імі ў гандлёвым павільёне па праспекце Касманаўтаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Не запомніўся ўрок...

Было каля апоўначы, калі работнікі Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў лясным масіве каля адной з вёсак затрымалі трох мужчын-паляўнічых.

Тыя палявалі пры дапамозе аўтамабіля, фары і незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы. Як высветлілася, двое з гэтай кампаніі ўжо прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў палявання. У лістападзе суд Гродзенскага раёна абодвум прызначыў штраф, пры гэтым аднаго з парушальнікаў пазбавіў права палявання на паўгода, другога — на год. Цяпер затрыманых чакае больш суровае — крымінальнае — пакаранне.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←О добром и вечном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика