Абалонкі таблетак могуць прывесці да бясплоднасці

Источник материала:  

Абалонкі таблетак і капсул адмоўна ўплываюць на рэпрадуктыўную функцыю чалавека. Да такога меркавання прыйшлі заходнія навукоўцы, паведамляюць інфарм-агенцтвы.

Вялікая колькасць лекаў і дабавак маюць у сваім складзе фталаты — злучэнні, якія можна знайсці ў пластыку. Фталаты правакуюць гарманальныя змены і выклікаюць праблемы з боку рэпрадуктыўнай сістэмы.

Навукоўцы, якія выявілі гэты факт, не ведаюць, якім менавіта чынам канцэнтрацыя фталатаў у таблетках адаб'ецца на здароўі. Але адно можна сказаць дакладна: для дзяцей і цяжарных жанчын яны ўяўляюць небяспеку, асабліва калі медыкамент ужываецца рэгулярна. Цалкам выключыць фталаты з прэпаратаў нельга. На ўпакоўцы не пазначаецца іх утрыманне, а распрацоўшчыкі лекаў зацікаўлены ў тым, каб людзі працягвалі піць таблеткі.

Так, даследчыкі выявілі павышаную канцэнтрацыю фталатаў у мачы пацыентаў, якія прымаюць сродкі, што прызначаюцца пры мукавісцыдозе, хранічным запаленні страўнікава-кішачнага тракту. У цяперашні час, да прыкладу, у Штатах ад фармвытворцаў не патрабуюць паказваць на ўпакоўцы, што тут выкарыстаны фталат. А вось аналіз 500—1000 БАДаў і лекаў выявіў: больш за 100 сродкаў змяшчалі дзве формы фталатаў, якія аказваюць згубны ўплыў на рэпрадуктыўную сістэму. У прыватнасці, гаворка ідзе пра дыбутыл-фталат і дыэтылфталат.

←О добром и вечном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика