Да елкі — праз кантрольна-прапускны пункт

Источник материала:  

19 тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС будуць сачыць за грамадскай бяспекай падчас навагодніх і калядных свят.

Паводле звестак упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў, у гарадах і буйных населеных пунктах прадугледжана кругласутачная ахова правапарадку на тэрыторыях, дзе ўстаноўлены навагоднія елкі і дзе будуць праводзіцца калядныя і навагоднія кірмашы. Напярэдадні іх агледзяць сапёрна-піратэхнічныя групы ўнутраных войскаў. Месцы масавага святкавання будуць ачэплены мабільнымі турнікетамі з кантрольна-прапускнымі пунктамі для асабістага дагляду з выкарыстаннем ручных і стацыянарных металадэтэктараў. Сюды не будуць дапускацца асобы ў стане ап'янення, з напоямі ў любой тары звыш 0,5 л, са спіртнымі напоямі і іншымі, забароненымі да свабоднага абарачэння прадметамі.

Праводзіцца актыўная работа па выяўленні фактаў незаконнай рэалізацыі піратэхнічных вырабаў, іх канфіскацыя, знішчэнне, а таксама высвятляюцца каналы паступлення ў нашу краіну. Ужо выяўлена звыш 150 выпадкаў нелегальнага абарачэння і выкарыстання піратэхнічных вырабаў, канфіскавана звыш 1 млн адзінак гэтай прадукцыі.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←О добром и вечном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика