Новы інтэрактыўны партал Usеbеlаrusу.bу: вывучаем, вандруем, пішам пра Беларусь і беларусаў разам!
20 снежня адкрыўся інтэрактыўны партал Usеbеlаrusу.bу. Гэта першы ўсебеларускі партал, аўтарам якога можа стаць кожны. Партал створаны ў межах праекта "Дакраніся да вытокаў" і з'яўляецца партнёрскім для шэрагу грамадскіх аб'яднанняў, ведамасных структур, прыватных кампаній. ААТ "Бабушкіна крынка" выступае галоўным карпаратыўным партнёрам партала.
Usеbеlаrusу.bу стаў платформай для аб'яднання публіцыстычнай, краязнаўчай, навукова-папулярнай інфармацыі пра Беларусь і беларусаў. Гэтая інфармацыя сёння шырока прадстаўлена ў шматлікіх разрозненых праектах: навукова-папулярных выданнях, у сродках масавай інфармацыі, на мностве інтэрнэт-сайтах, якія з'яўляюцца распаўсюджанай ініцыятывай, афіцыйных сайтах. На новым партале можна будзе знайсці самыя цікавыя матэрыялы, тое, аб чым пішуць самі беларусы і аб беларусах: паходжанне беларусаў, беларускі фальклор, беларускія традыцыі, міфы, абрады, легенды, біяграфіі і інфармацыю аб гістарычных падзеях і вядомых людзях, гістарычных мясцінах, турыстычных аб'ектах, прыродзе, культуры і сучасных культурных падзеях.
Usеbеlаrusу.bу — жывы арганізм. На гэтым wеb-рэсурсе мы, беларусы, будзем разам ствараць кантэнт у рэжыме оnlіnе. Самае важнае, што адрознівае партал, — гэта яго інтэрактыўнасць. Ён створаны па методыцы сацыяльнага маркетынгу ўцягвання. Гэта значыць, што кожны ахвотнік можа стаць яго сааўтарам. Ва ўсім свеце актыўна развіваецца такая форма народнай журналістыкі.
Інфармацыя на сайце будзе прадстаўлена на першым этапе на беларускай мове. У будучыні сайт плануе прадставіць старонкі на рускай, англійскай і іншых мовах.
У вас ёсць магчымасць прыняць удзел у віктарыне "Карта памяці. Прайдзі тэст, Беларусь!" і зразумець, ці досыць мы ведаем пра нашы вытокі.
Развіццё ідэі праекта, яго каардынацыя ажыццяўляецца кампаніяй Sаtіо.
Давайце разам пісаць пра Беларусь і беларусаў. Давайце адкрыем нас свету.
Usеbеlаrusу.bу — створаны для нас і пра нас