"Выпісаў газету і на наступны год"

Источник материала:  

Чытацкая рада "Звязды"

21 снежня была змешчана анкета для чытачоў. Мы прапанавалі адказаць на шэраг пытанняў, папрасілі выказаць заўвагі і парады — каб у новым, 2012 годзе, "Звязда" стала яшчэ больш цікавай, надзённай, запатрабаванай.

На адрас газеты ўжо пачалі паступаць меркаванні чытачоў. Ніводнае з іх не застанецца па-за ўвагай рэдакцыі.

Без перапынкаў з'яўляюся падпісчыкам і чытачом "Звязды". Выпісаў яе і на наступны год. Калі раней працаваў у мядзельскай раённай газеце "Нарачанская зара", з'яўляўся грамадскім карэспандэнтам, дасылаў у "Звязду" фотаздымкі, інфармацыю з жыцця раёна.

Цяпер мне 87 гадоў, і я, на жаль, не магу бываць у розных мясцінах...

Што хацелася б, каб на старонках "Звязды" друкавалася: міжнародныя агляды; фельетоны; куток сатыры і гумару (на канкрэтныя падзеі і асоб); агляды раённых і гарадскіх газет; каб у раёнах, як і раней, былі грамадскія карэспандэнты; рубрыка "Пісьмы чытачоў".

Пажадана: менш змяшчаць інфармацыі пра забойствы, пажары, аварыі і інш.; называць (пасля суда) імя злачынцы, каб пра яго ведалі знаёмыя, землякі, — можа, тады іншыя падумалі б, ці варта ісці на злачынства; "Самоуправление" замяніць на "Самакіраванне".

Блізіцца Новы год. Жадаю ўсім супрацоўнікам і чытачам "Звязды", іх родным і сябрам выдатнага здароўя, шчасця, радасці, бадзёрасці, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнай згоды, аўтарытэту ў чытачоў.

Няхай і надалей "Звязда" будзе папулярнай і жаданай і ў горадзе, і ў вёсцы, у многіх сем'ях.

Прапаную, каб у летнія месяцы калектыў "Звязды" зрабіў падарожжа ў адно з маляўнічых мясцін Беларусі — на Нарачанскія азёры. У час падарожжа шмат цікавага можа расказаць звяздовец Леанід Лахманенка, які калісьці працаваў у рэдакцыі мядзельскай раённай газеты. Экскурсаводы Нарачанскага нацыянальнага парку валодаюць багатымі звесткамі пра наш азёрны край!

Міхаіл ЧАРНЯЎСКІ.

←О добром и вечном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика