У навагоднюю ноч крыху падмарозіць, а месцамі невялікі снег

Источник материала:  

Апошні месяц года стаў для Беларусі не па сезоне анамальна цёплым. Нават 27 снежня прагназуюцца невялікія дажджы, а на большай частцы тэрыторыі краіны — узмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. Увогуле, у самы цёплы дзень тыдня — у аўторак — будзе мінімальная тэмпература паветра ўначы ад 0 градусаў на ўсходзе і да плюс 7 на захадзе краіны, максімальная ўдзень ажно 6—11 цяпла.

У сераду стане крыху халадней. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўдні краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Вецер заходні 5—10 м/с, уначы па паўночным усходзе парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 1 да плюс 5 градусаў.

У навагоднюю ноч крыху падмарозіць, а месцамі невялікі снег

Месцамі невялікія ападкі (мокры снег і дождж) прагназуюцца і ў чацвер. У асобных раёнах туман і слабы галалёд. Уначы і раніцай месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе ўжо паўднёвы і паўднёва-заходні 4—9 м/с, удзень парывамі да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 2 да плюс 3, на ўсходзе да 5 марозу, удзень ад 0 да 5 цяпла.

У пятніцу ўдзень кароткачасовы мокры снег і дождж чакаецца амаль паўсюдна на тэрыторыі Беларусі. Слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у суботу 31 снежня атмасферныя франты прынясуць да нас мокры снег. На дарогах галалёдзіца. Уначы ўжо падмарозіць да 0 — мінус 5 градусаў, удзень будзе каля 0. У навагоднюю ноч месцамі чакаецца кароткачасовы снег. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра 1 студзеня на працягу сутак — ад мінус 5 да плюс 2 градусаў. Уначы на святы на поўначы краіны пры праясненнях да 7—9 марозу. У Мінску ў навагоднюю ноч чакаецца мінус 2—4 градусы і невялікі снег.

Сяргей КУРКАЧ.

←О добром и вечном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика