Почему не залеживаются вещи в Добрушской комиссионке
14.12.2011 16:36
—
Новости Общества
Почему не залеживаются вещи в Добрушской комиссионке
Сёння зноў у модзе купля-продаж адзення і посуду, якія сталі не патрэбнымі старым гаспадарам. У асноўным старымі рэчамі гандлююць праз аўкцыёны ў інтэрнэце, дзе можна знайсці ўсё ад шкарпэтак да дарагіх упрыгожванняў. Апошнія эканамічныя падзеі ў свеце робяць такі бізнес больш папулярным і перспектыўным, з віртуальнай прасторы ён зноў пераходзіць у рэальную. Толькі за бягучы год магазіны камісійнага гандлю з’явіліся ва ўсіх абласных і некаторых раённых цэнтрах Беларусі. Не стаў выключэннем і наш Добруш.
– Магазін адкрыты зусім нядаўна, а на паліцах пустога месца практычна няма, – расказала пра добрушскую камісіёнку загадчыца магазіна Людміла Палякова. – Адметна, што рэчы на камісію прывозяць у асноўным не жыхары нашага горада і раёна, а гамяльчане. Яшчэ да адкрыцця магазіна каля яго дзвярэй збіраецца некалькі машын прадаўцоў.
Што ж прымаецца на камісію?
Згодна з пералікам, магазін прымае верхні трыкатаж, швейныя вырабы, шапкі, мэблю, фарфоравы посуд, дываны, спартыўны інвентар. Прывозяць жа ў асноўным адзенне і некаторы посуд. Хаця многія дабрушане жадалі б прадаць праз магазін і інструмент, біжутэрыю, бытавую тэхніку, мабільныя тэлефоны. Да слова, каштоўныя ўпрыгожванні і адзенне для дзяцей да трох год на паліцах не з’явяцца ніколі – забаронена заканадаўствам.
– Нягледзячы на тое, што наш магазін яшчэ "малады", у яго з’явіліся пастаянныя пакупнікі, – пахвалілася Людміла Палякова. – У большасці гэта моладзь. Таму і тавар падлеткавага асартыменту асабліва не затрымліваецца.
На попыт спажыўцоў уплываюць і цэны. Звычайныя джынсы, напрыклад, каштуюць ад 60 тысяч рублёў, даволі танныя і зімовыя курткі, світары. Цану тавару вызначае сам камітэнт (той, хто здае), аднак атрымліваецца, што многае залежыць і ад камісіянера (таго, хто прымае). Менавіта ён, маючы вопыт гандлю такімі таварамі, падкажа, што і колькі павінна каштаваць, каб доўга не залежвацца на паліцах. Уся працэдура афармляецца дагаворам.
Каб магазін не станавіўся звычайнай камерай захоўвання, праз 20 рабочых дзён цана на тавар, калі ён не рэалізаваны, зніжаецца на 20%, пасля 14 дзён пасля ўцэнкі яна падае яшчэ на 20%, а пасля чарговых 14 дзён – на 50% або да першай прапанаванай пакупніком цаны (па ўзгадненні з камітэнтам).
– Перад перадачай рэчаў у магазін усе яны павінны быць вычышчаны, мець прывабны выгляд, – азнаёміла з правіламі камісійнага гандлю загадчыца магазіна. – Ды і самі людзі павінны разумець, што не ўсё, што перашкаджае дома, можна прапанаваць іншым людзям. Некаторым рэчам і сапраўды месца на звалцы. Перш чым везці сваё адзенне да нас, можна патэлефанаваць па нумары 7-65-84 і пракансультавацца. Я з задавальненнем абмяркую і цану, і стан тавару, і яго актуальнасць на сённяшні момант.