Інфляцыя за 11 месяцаў — 104 працэнты

Источник материала:  

Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам склаў 108,1 працэнта (інфляцыя 8,1 працэнта). У параўнанні ж са снежнем 2010 года гэты паказчык дасягнуў 204 працэнты (інфляцыя 104 працэнты). Нагадаем, што ў наступным годзе ўрад і Нацыянальны банк прагназуюць рост цэн на ўзроўні 19-22 працэнты.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Глас народа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика