Выраслі Цэны на будаўнiцтва
10.12.2011
—
Новости Общества
Індэкс цэн у будаўнiцтве ў лiстападзе бягучага года да кастрычнiка склаў 110,5 працэнта, паведамiлi БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камiтэце.
Цэны на будаўнiцтва з пачатку 2011 года выраслi на 87,5 працэнта. Кошт будаўнiча-мантажных работ у лiстападзе ў параўнаннi з кастрычнiкам 2011 года павялiчыўся на 11 працэнтаў, са снежнем 2010-га — на 80,6 працэнта. Iндэкс тарыфаў на перавозку грузаў у лiстападзе бягучага года да кастрычнiка склаў 102,9 працэнта, да снежня мiнулага года — 253,5 працэнта. Паслугi сувязi для юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў за лiстапад падаражэлi ў параўнаннi з кастрычнiкам на 21,7 працэнта, з пачатку года iх кошт павялiчыўся на 34 працэнта.