Пашыраны пералік сацыяльна значных тавараў

Источник материала:  

У Беларусі пашыраны пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, а таксама аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 7 снежня 2011 года № 1655, у пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулюе Мінэканомікі, увайшло 27 таварных пазіцый (раней было 14), у тым ліку вараныя каўбасы, сасіскі, пельмені, субпрадукты, фаршы, сыры, рыба, соль, аўсяныя шматкі, кава, чай, таксама некаторыя віды дзіцячага харчавання. Да пашырэння ў пералік уваходзілі хлеб, мяса (ялавічына, свініна), малако, сухія малочныя сумесі і мясныя кансервы для дзіцячага харчавання, цукар-пясок, мука пшанічная, крупы, макаронныя вырабы, мяса птушкі, яйкі курыныя, сметанковае масла, сланечнікавы і рапсавы алей, агароднінныя, фруктова-ягадныя, плодаагароднінныя кансервы і сокі для дзіцячага харчавання. Рэгуляванне дзяржавай цэн на гэтыя тавары захоўваецца. Таксама ў гэтым пераліку знаходзяцца паслугі дзіцячых аздараўленчых лагераў. Пералік сацыяльна значных тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, таксама дапоўнены. Сюды ўвайшлі панчошна-шкарпэтачныя вырабы, мыла. Раней рэгуляванне ажыццяўлялася толькі адносна гэтых тавараў для дзяцей. Пашыраны пералік і за кошт іншых дзіцячых тавараў, у прыватнасці гэта ложкі, каляскі, дзіцячыя коўдры.

Цяпер будуць рэгулявацца і цэны на паслугі па рамонце абутку. Раней у пералік сацыяльна значных паслуг уваходзілі рытуальныя (у межах мінімуму пахавальнага рытуалу), паслугі агульных аддзяленняў лазняў (за выключэннем разрадаў першага, вышэйшага і "люкс") і душавых, а таксама сацыяльныя паслугі, якія прадастаўляюцца дзяржаўнымі ўстановамі сацыяльнага абслугоўвання сістэмы органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. На іх рэгуляванне цэн таксама захавана.

←Глас народа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика