Святочныя маршруты

Источник материала:  
Святочныя маршруты

Пад Новы год зменіцца графік руху паяздоў і міжгародніх аўтобусаў.

Дадатковыя цягнікі дапамогуць жыхарам Беларусі напярэдадні Новага года даехаць у іншыя гарады і краіны. Істотныя змены адбудуцца і ў аўтобусным раскладзе.

Дадатковыя рэйсы па маршруце Мінск—Масква прызначаны на 27—30 снежня. Акрамя таго,27—29 снежня са сталіцы Беларусі ў 17.05 будуць адпраўляцца дадатковыя аўтобусы ў Пецярбург. Разам з гэтым пасажырам варта мець на ўвазе, што 1 сту-дзеня, асабліва ў першай палове дня, некаторыя аўтобусы міжгародніх унутрырэспубліканскіх маршрутаў не пойдуць у рэйс. Напрыклад, гэта тычыцца ранішніх адпраўленняў з Мінска ў Віцебск, Міёры, Гродна, Хоцімск, Чэрвень, Узду.На чыгунцы ж колькасць цягнікоў збіраюцца толькі павялічваць. З наступнага тыдня, напрыклад, пачне рух поезд Масква—Парыж, які будзе адпраўляцца з Мінска ў зімовы перыяд па панядзелках, чацвяргах і нядзелях. Ён заменіць ранейшы цягнік Масква—Берлін, які адмяняецца.На наступным тыдні, як паабяцалі ва ўпраўленні Беларускай чыгункі, аб’явяць дадатковы спіс паяздоў, які дапамогуць пасажырам своечасова паспець на навагодняе свята.

←Идеи ждут воплощения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика