"Няпростыя зносіны"

Источник материала:  

Выстава работ мастака Васіля Зянько пад такой назвай адкрылася ў галерэі "Акадэмія" пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У гэтым праекце, дарэчы, чацвёртым за год, аўтар звяртаецца да тэмы ўнутранага свету чалавека праз вобразы жывёл і птушак.

— Чалавек часцей за ўсё ўтойвае матывы сваіх учынкаў, у адрозненне ад жывёл, якія вельмі натуральныя ў сваіх жаданнях і дзеяннях, — распавядае пра свой праект аўтар.

Васіль Зянько — удзельнік міжнародных, рэспубліканскіх і гарадскіх мастацкіх выстаў. Яго работы можна пабачыць у Музеі сучаснага рускага мастацтва ў ЗША, а таксама ў асабістых калекцыях Нарвегіі, Германіі, Амерыкі, Турцыі, Расіі. Ужо зараз у Васіля Зянько ёсць прапановы зрабіць у 2012 годзе тры выставы ў Арменіі.

Наведаць экспазіцыю можна да 12 снежня.

Мастак Васіль Зянько, куратар праекта Наталля Сяліцкая і Васіль Зянько- старэйшы на адкрыцці выставы (злева направа).

"Няпростыя зносіны"

←У города Солигорска и района появился свой флаг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика