Банкі толькі размяркоўваюць фінансавыя плыні

Источник материала:  

Адказнасць за несвоечасовае фінансаванне будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай ляжыць не на "Беларусбанку".

Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Галіна ПАЛЯНСКАЯ, калі гаварыла пра ролю банка ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па льготным крэдытаванні жылля. ААТ "ААБ Беларусбанк" даручана ажыццяўляць выплаты, зыходзячы з тых дзяржаўных рэсурсаў, што паступаюць, і на тыя аб'екты жыллёвага будаўніцтва, якія зацверджаны аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам. Такім чынам, банкі толькі размяркоўваюць фінансавыя плыні, якія паступаюць з бюджэту. Аб гэтым сказаў у сваім выступленні 30 лістапада на Нацыянальным сходзе і міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў.

"Беларусбанк" працягвае ўдзельнічаць у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па жыллёвым будаўніцтве. Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца грамадзянам у межах дзейнага заканадаўства. Сёлета банк выдаў ільготных крэдытаў на суму 6,5 трлн рублёў. Толькі ў лістападзе — 0,7 трлн рублёў. Усе мэтавыя рэсурсы накіраваны банкам на будаўніцтва жылых аб'ектаў у поўным аб'ёме. Па меры паступлення апошняй часткі гадавога аб'ёму, банк пералічыць іх на фінансаванне будаўніцтва аб'ектаў, што будуць уведзены ў эксплуатацыю яшчэ сёлета.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←У города Солигорска и района появился свой флаг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика