Газ узрываецца

Источник материала:  

У мінулую нядзелю ў Докшыцкім раёне, у вёсцы Валкалата, адбыўся пажар у доме. Прычына — выбух газапаветранай сумесі. Супрацоўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях быў выратаваны з-пад завалаў гаспадар дома. Мужчына атрымаў апёкі галавы, рук і зараз знаходзіцца ў бальніцы. У выніку выбуху разбураны перакрыцце і дах.

У гэты ж дзень адбыўся выбух газавага балона ў Дубровенскім раёне ў вёсцы Расасно. Як высветлілася, гаспадар дома, пенсіянер, самастойна замяняў пяцідзесяцілітровы газавы балон. А правяраў на герметычнасць гэтае злучэнне ён з дапамогай запалак. У выніку адбылася ўспышка газапаветранай сумесі. Мужчына атрымаў апёкі твару, і кісцей рук і быў шпіталізаваны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←С 23 декабря начнет курсировать праздничный вагон в поместье Деда Мороза в Беловежскую пущу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика