Беларусь афіцыйна папрасіла прыняць яе ў адзіную еўрапейскую адукацыйную прастору

Источник материала:  

Днямі Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ў Балонскі сакратарыят пакет заявачных матэрыялаў на далучэнне нашай краіны да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Зразумела, што далучэнне да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі — не аднамомантавая з'ява, а працяглы працэс. Як патлумачыў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук, Беларусь гатова ўзяць на сябе адказнасць па ўкараненні палажэнняў Балонскай дэкларацыі ў нацыянальную сістэму адукацыі і прапануе разгледзець пытанне аб уключэнні нашай краіны ў кола дзяржаў, удзельніц Балонскага працэсу; на чарговай канферэнцыі міністраў адукацыі краін, удзельніц Балонскага працэсу, 26-27 красавіка 2012 года.

Па словах Аляксандра Жука, пачынаючы з 2002 года Беларусь паслядоўна ўкараняе прынцыпы Балонскай дэкларацыі ў нацыянальную сістэму вышэйшай адукацыі. За апошнія гады ў краіне была ўведзена двухступеньчатая сістэма вышэйшай адукацыі, укараняліся адукацыйныя стандарты новага пакалення, зараз завяршаецца распрацоўка ўніверсітэцкіх сістэм менеджменту якасці і іх сертыфікацыя міжнароднымі агенцтвамі, прымаюцца меры па пашырэнню міжнароднай акадэмічнай мабільнасці, працягваецца работа па ўкараненні нацыянальнай сістэмы заліковых адзінак і яе ўзгадненне з ЕСTS, завершана распрацоўка нацыянальнага дадатку да дакументаў аб вышэйшай адукацыі на падставе Dірlоmа Suррlеmеnt, распачата работа па фарміраванні нацыянальнай сістэмы кваліфікацый, пашырана аўтаномія ўніверсітэтаў у абнаўленні зместу адукацыйных праграм і г.д. Шэраг мерапрыемстваў і праграм развіцця вышэйшай адукацыі ўлічваюць балонскія рэкамендацыі і арыентуюць кіраўніцтва універсітэтаў, вучоных, выкладчыкаў і студэнтаў на паўнацэнны ўдзел у еўрапейскай адукацыйнай сістэме.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←С 23 декабря начнет курсировать праздничный вагон в поместье Деда Мороза в Беловежскую пущу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика