ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
"Адзіная Расія" ў новай Дзярждуме атрымае 238 дэпутацкіх мандатаў, заявіў кіраўнік ЦВК Уладзімір Чураў.
КПРФ, якая заняла другое месца на выбарах, атрымае 92 дэпутацкія мандаты, "Справядлівая Расія" — 64 мандаты, ЛДПР — 56 мандатаў. Па выніках апрацоўкі 96 адсоткаў бюлетэняў, паведаміў Чураў, "Адзіная Расія" атрымала 49,54 адсотка галасоў выбаршчыкаў. За КПРФ прагаласавалі 19,16 % расіян, за "Справядлівую Расію" — 13,22 %, за ЛДПР — 11,66%. Астатнія партыі не змаглі пераадолець 7-адсоткавы бар'ер, у сувязі з чым у Дзярждуму шостага склікання яны не трапляюць. "Яблык" набраў 3,3 % галасоў, "Патрыёты Расіі" — 0,97 %, "Правая справа" — 0,59 %.
Тым часам на фоне паведамленняў пра вялікую колькасць парушэнняў на цяперашніх выбарах у Дзярждуму блогеры абмяркоўваюць яшчэ адну "дзіўнасць". Пільныя грамадзяне заўважылі яе на тэлеканале "Расія-24", дзе на экран у прамым эфіры выводзіліся лічбы ЦВК. Атрымалася, што ў Растоўскай вобласці прагаласавалі больш за 140% выбаршчыкаў, у Варонежскай — амаль 130% і ў Свярдлоўскай — 115%.
Пенсійны ўзрост у Італіі павялічаць да 66 гадоўПенсійны ўзрост у Італіі будзе павышаны да 66 гадоў. Як паведамляе Rеutеrs, гэта прадугледжвае план скарачэння дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту на 30 мільярдаў еўра, прадстаўлены 5 снежня прэм'ер-міністрам Італіі Марыё Монці. Для жанчын пенсійны ўзрост будзе павышаны паступова (з 2012 года да 62 гадоў, а з 2018 — да 66-ці), а для мужчын — адразу да 66-ці. Да гэтага грамадзяне краіны ішлі на пенсію ў 60 гадоў.
Акрамя павелічэння пенсійнага ўзросту, у рамках антыкрызіснага плану будуць павышаны падаткі на даданую вартасць і маёмасць. Таксама плануецца падняць зборы з прадметаў раскошы, такіх як яхты і асабнякі. Сума эканоміі складзе каля 1,5 адсотка ад дзяржаўнага доўгу краіны ў 1,9 трыльёна еўра. Монці адзначыў, што каля дзесяці мільярдаў з зэканомленых грошай будзе накіравана ў эканоміку ў якасці дапамогі кампаніям краіны, якія аказаліся ў крызісе.
Hоndа адклікае 304 тыс. аўтамабіляў з-за небяспечнага дэфектуЯпонскі аўтамабільны канцэрн Hоndа заявіў пра адкліканне 304 тыс. аўтамабіляў па ўсім свеце з-за дэфекта падушкі бяспекі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Праверкі паказалі, што ў выпадку аварыі ў некаторых машынах падушка надзімаецца з занадта вялікай сілай і можа выбухнуць, што ў сваю чаргу можа прывесці да траўмаў кіроўцы і пасажыраў, а ў некаторых выпадках нават скончыцца смерцю.
Кампанія Hоndа ужо атрымала паведамленні пра 20 інцыдэнтаў такога роду, прычым у двух з іх гаворка ідзе пра смерць людзей.
Адкліканне закране мадэлі Ассоrd, Оdуssеу, Сіvіс, Ріlоt, СR-V, а таксама некаторых іншых мадэляў 2001 і 2002 гадоў выпуску.
Бяздомных у Венгрыі будуць адпраўляць за кратыУ Венгрыі набыла сілу папраўка да закона, паводле якой бамжоў будуць ці штрафаваць на суму каля $600, ці садзіць у турму, паведамляюць інфармагенцтвы.
З гэтага часу кожны, каго зловяць спячым пад адкрытым небам, будзе атрымліваць папярэджанне, а ў выпадку паўторнага парушэння — карацца штрафам ці турэмным зняволеннем.
Новыя нормы венгерскі парламент ухваліў у мінулым месяцы. Сваё рашэнне дэпутаты матывавалі тым, што сталіца краіны Будапешт ужо не спраўляецца з велізарнай колькасцю бяздомных, якія начуюць на вуліцах.
Працягласць сну чалавека звязана з генаміЛюдзі, якія любяць даўжэй паваляцца ў ложку, маюць пэўны ген, устанавіў аналіз генома больш чым 10000 еўрапейцаў. Аказалася, уладальнікам варыяцыі гена АBСС9 неабходна прыкладна на 30 хвілін больш спаць уначы, чым астатнім, паведамляе BBС.
Гэты ген сустракаецца ў кожнага пятага еўрапейца, гаворыцца ў даследаванні, якое выйшла ў часопісе Mоlесulаr Рsусhіаtrу. Супрацоўнікі Універсітэта Эдынбурга і Універсітэта Людвіга Максіміліяна апыталі жыхароў Эстоніі, Германіі, Італіі, Галандыі, Харватыі і Оркнейскіх астравоў на прадмет таго, як доўга яны спяць у выхадныя дні. У добраахвотнікаў таксама быў узяты аналіз крыві. Гэта дазволіла ўстанавіць, што варыяцыя ў гене АBСС9 была звязана з патрэбай у больш працяглым сне. Гэта значыць, людзям з гэтай варыяцыяй бракуе васьмігадзіннага сну, афіцыйна рэкамендаванага медыкамі. Да такіх людзей можна аднесці, напрыклад, Альберта Эйнштэйна. Вядома, што ён спаў па 11 гадзін. А вось Маргарэт Тэтчэр — усяго чатыры гадзіны.