Прыгажосць на паказ
Лепшыя цырульнікі і стылісты, майстры па нейл-дызайну і дэкаратыўнай касметыцы сабраліся на дзясятай, юбілейнай міжнароднай спецыялізаванай выставе індустрыі прыгажосці і здароўя "ІнтэрСтыль-2011" у НВЦ "Белэкспа" (Я.Купалы, 27). Менавіта тут яны паказваюць сваё майстэрства рабіць жанчын (ды і мужчын) самымі прыгожымі і прывабнымі — ствараюць неверагодныя прычоскі, яркі макіяж, цікавыя вобразы... У рамках выставы праходзяць чэмпіянат Беларусі па цырульніцкім майстэрстве, нэйл-дызайне і дэкаратыўнай касметыцы і міжнародны фестываль прыгажосці.
На выставе прадстаўленыя розныя кірункі індустрыі прыгажосці — дэкаратыўная і лекавая касметыка, парфума, аксесуары для салонаў прыгажосці і цырульняў, салярыі — усяго каля пяцідзесяці беларускіх і замежных кампаній. Усіх наведнікаў чакаюць шоу-паказы і майстар-класы, а таксама магчымасць выпрабаваць на сабе навінкі, напрыклад, бясплатна зрабіць манікюр ці пазагараць у салярыі.
Выстава працуе да 4 снежня.
Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.