Сёлета 120 магілёўцаў атрымалі субсідыі ад дзяржавы на ўласную справу
23.11.2011 08:42
—
Новости Общества
Сёлета 120 магілёўцаў атрымалі субсідыі ад дзяржавы на ўласную справу
Телерадиокомпания "Могилев"Магілёўскі цэнтр занятасці аказвае фінансавую падтрымку беспрацоўным, якія жадаюць стаць прадпрымальнікамі. Сёлета бязвыплатную дапамогу атрымалі 120 чалавек. Субсідыя складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімума. Зараз гэта больш за шэсць мільёнаў рублёў. Для атрымання грошаў на ўласную справу трэба прадаставіць бізнэс-план, а пасля тры месяцы падаваць справаздачы аб дзейнасці. Абавязковай умовай з'яўляецца і працяг дзейнасці па завяршэнні справаздачнага перыяду. У Магілёўскім цэнтры занятасці сцвярджаюць, што грошы на дапамогу беспрацоўным, ахвотным адкрыць уласную справу, ёсць. Пакуль выдадзена толькі 80% ад запланаванага аб'ёму субсідыяў.