Уводзіцца адзіны нумар бюро рамонту тэлефонных ліній - 108

Источник материала:  
23.11.2011 08:02 — Новости Общества

Уводзіцца адзіны нумар бюро рамонту тэлефонных ліній - 108


З 21 лістапада змяніўся нумар Цэнтралізаванага аўтаматызаванага бюро рамонту тэлефонных ліній сталіцы. Цяпер званіць туды трэба па кароткім нумары 108, паведамілі "Звяздзе" ў філіяле "Мінская гарадская тэлефонная сетка" РУП "Белтэлекам".

Тэлефон 108 адкрыты для абанентаў гарадской тэлефоннай сеткі і мабільных аператараў. Цэнтралізаванае аўтаматызаванае бюро рамонту тэлефонных ліній выконвае ўлік і рамонт заяў абанентаў на нездавальняльную якасць тэлефоннай сувязі, аўтаматычную праверку параметраў абаненцкіх ліній і аператыўнае выяўленне характару пашкоджанняў, кантроль выканання работ па выкараненні пашкоджанняў абаненцкіх ліній.

Бюро працуе з панядзелка па пятніцу з 8 да 21 гадзіны, у суботу — з 8 да 16 гадзін.

←Где необеспеченным гражданам взять помощь на оплату зимней жировки?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика