Чаму былыя асуджаныя не спяшаюцца згаджацца на рэабілітацыю?
22.11.2011 07:58
—
Новости Общества
Чаму былыя асуджаныя не спяшаюцца згаджацца на рэабілітацыю?
У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна Мінска ёсць спіс са 134 прозвішчаў людзей, якія сёлета выйшлі з турмы. Такія цэнтры ёсць у кожным раёне горада. Усе былыя зняволеныя маюць права звярнуцца туды і атрымаць гуманітарную дапамогу, кансультацыю псіхолага
ці юрыста.
— Вось тая колькасць людзей, якая звярнулася да нас сёлета, — перабірае дакументы Людміла Чындарова, загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі. — За першы квартал 2011 года дапамогі псіхолага папрасіў 1 чалавек, да юрыста звярталіся 2 чалавекі. Другі квартал — 5 чалавек да псіхолага, 2 — да юрыста, 2 — па гуманітарную дапамогу. І трэці квартал : 2 чалавекі да юрыста, 1 — да псіхолага. Усяго — 15. Праца з людзьмі, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, пачынаецца са стасункаў з інспектарам з РУУС. Ён дае нам спісы, у якіх пазначаны ўсе іх адрасы. Мы высылаем на гэтыя адрасы памятку, што ёсць такі цэнтр, дзе могуць аказаць бясплатную псіхалагічную, юрыдычную і гуманітарную дапамогу. Колькасць людзей, якая звяртаецца, вельмі малая. Вызваленыя даведваюцца пра нас і на сустрэчах, якія праводзяць у РУУС для тых, хто пакуль не знайшоў працу.
Як расказаў інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Цэнтральнага РУУС горада Мінска Вадзім Ліхачоў, былых зняволеных перыядычна запрашаюць на так званыя "Кірмашы вакансій". Яны праходзяць прыблізна раз у квартал на базе адміністрацыі раёна ці ў РУУС.
Туды запрашаюцца таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, у якіх могуць прапанаваць працу былому зняволенаму. Па словах Вадзіма Ліхачова, у сярэднім працаўладкоўваецца 20% ад агульнай колькасці запрошаных на сустрэчу.
Тут, безумоўна, нельга рабіць вывад, нібыта стабільна высокі паказчык зваротаў былых зняволеных у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання — доказ добрай працы сацыяльных работнікаў, а калі гэты паказальнік малы — усё дрэнна. Ісці ці не ісці прасіць дапамогі — справа выключна добраахвотная. Тым не менш цікава, чаму чалавек, які хаця б тэарэтычна пасля зняволення мае неабходнасць найхутчэй уключыцца ў жыццё, не выкарыстоўвае для гэтага любыя магчымасці. З іншага боку, цікава, наколькі гэтыя магчымасці запатрабаваныя і ці тыя гэта магчымасці, якія хацелася б?
— Найбольшая колькасць людзей звяртаецца па кансультацыю да юрыста: каб правільна скласці нейкую заяву, вырашыць пытанні з жыллём, — расказвае Людміла Чындарова. — Гуманітарная дапамога аказваецца рэчамі, якія ёсць у нашым аддзеле міласэрнасці: адзеннем, абутакам. Гэта рэчы не новыя, нас імі забяспечваюць грамадскія і дабрачынныя арганізацыі. Кожную сераду наш псіхолаг вядзе прыём у раённым цэнтры занятасці, куды былыя зняволеныя таксама могуць прыйсці да яго на кансультацыю. Дапамога патрэбная, калі, напрыклад, сям'я стала ставіцца да чалавека, што пабываў у турме, па-іншаму. Але такіх зваротаў, зноў жа, вельмі мала. Уся дапамога, што аказваецца ў нашым цэнтры, можа быць эфектыўнай толькі тады, калі чалавек сам захоча вярнуцца да нармальнага жыцця.
Юрысконсульт цэнтра Наталля Майсейчык расказвае пра сваю працу з былымі зняволенымі:
— Часцей за ўсё людзі прыходзяць, каб пацікавіцца, ці маюць яны права на нейкую сацыяльную дапамогу. Паколькі большасць вызваленых — людзі працаздольныя, не інваліды і не пенсіянеры, такія выплаты для іх не прадугледжаны.
Трэба адзначыць, што супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання — пераважна жанчыны і дзяўчаты. На думку Людмілы Чындаровай, гэта вельмі значная акалічнасць у стасунках з такой катэгорыяй, як былыя зняволеныя:
— Для працы з імі патрэбны адмысловыя спецыялісты. Дзяўчына, якая скончыла ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці "псіхолаг", мае крыху іншую накіраванасць дзейнасці. Чалавек, які толькі што з турмы вызваліўся, наўрад ці стане прыслухоўвацца да такога супрацоўніка. Ды і за супрацоўніка таксама пахвалявацца давядзецца. У цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання ў асноўным жаночы кантынгент.
— Людміла Пятроўна, а якая рэабілітацыя, на вашу думку, была б запатрабаванай сярод былых зняволеных?
— Магчыма, царква магла б тут шмат зрабіць. Працуючы пры храмах, некаторыя людзі, можа, змаглі б пабачыць свет у іншым ракурсе. Але ж для тых, хто дакладна хоча пачаць новае жыццё, дапамога, як правіла, не патрабуецца. Ён сам, без прымусу ці закліку, ідзе на працу, стварае сям'ю, сам клапоціцца пра тое, дзе яму жыць.