РОЗГАЛАС

Источник материала:  
І скралі з касы 167 мільёнаў

Здзяйсненню крадзяжоў і іншых супрацьпраўных дзеянняў шмат у чым спрыяюць неналежная надзейнасць аб'ектаў, адсутнасць аховы, а таксама кантролю з боку кіраўнікоў за працай асоб, адказных за захаванасць маёмасці.

Як паведаміла "Звяздзе" старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў пракуратуры Віцебскай вобласці Святлана Зайцава, напрыклад, у выніку неналежнай умацаванасці адміністрацыйнага будынка ААТ "Бачэйкава-Агра" Бешанковіцкага раёна стаў магчымым начны крадзеж нявызначанымі асобамі двух мабільных тэлефонаў агульным коштам звыш 207 тысяч рублёў, лічбавага фотаапарата коштам 645 тысяч рублёў , а таксама грашовых сродкаў у суме 167 мільёнаў рублёў.

Як высветлена ў ходзе расследавання крымінальнай справы, адміністрацыйнае памяшканне ААТ "Бачэйкава-Агра" размешчана ў аднапавярховым цагляным будынку, на вокнах якога яшчэ летась дэмантаваныя металічныя краты. Спецыяльнага памяшкання для выдачы і захоўвання грашовых сродкаў у будынку няма. Адміністрацыйнае памяшканне трывожнай сігналізацыяй не абсталявана і аховай не забяспечана. Касір пры атрыманні грашовых сродкаў не апавясціў Бешанковіцкі РАУС аб атрыманні грашовых сродкаў. Таксама ў раённы аддзел унутраных спраў не паведамлялася аб наяўным астатку грашовых сродкаў пасля іх выдачы і неабходнасці забеспячэння аховы памяшкання ў начны час сутак. Зладзеяў шукаюць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Тры ахвяры барацьбы за адну дзяўчыну

З-за дзяўчыны пачаліся высвятленні адносін паміж двума мужчынамі. Па адной з версій, якую цяпер правярае следства, з адным грамадзянінам жанчына адпачывала ў бары Мазыра, а другому яна патэлефанавала і паскардзілася на першага.

І другі, каб заступіцца за гонар сяброўкі, на разборку да залы гульнявых аўтаматаў прыехаў яшчэ з двума сябрамі, прычым адзін з іх, 48-гадовы, быў узброены паляўнічай стрэльбай, рэвальверам, траўматычным пісталетам і бітай. Калі супернікі глыбокай ноччу пачалі на кулаках даказваць, хто мае рацыю, на ганак забаўляльнай установы выйшаў малады чалавек, які не меў дачынення да канфліктнай сітуацыі. Але ж менавіта ён стаў першай выпадковай ахвярай мужчыны са стрэльбай. Другой ахвярай "стралка" стаў яго ж сябар, якога грамадзянін, п'яны, як і астатнія, таксама па недарэчнасці прыняў за чужога. Пасля гэтага "стралка" добра збілі, а потым ён нейкім чынам апынуўся пад коламі "Мерседэса", на якім прыехаў сюды з сябрамі. Пад коламі машыны грамадзянін і памёр. Як і двое мужчын, параненыя ім, — ад цяжкіх агнястрэльных траўмаў. Паводле слоў пракурора Мазырскага раёна Вадзіма Сушчынскага, пакуль адназначна зразумела толькі тое, што сітуацыя, якая адбылася, не носіць характару разборак паміж крымінальнымі групоўкамі.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

У агні загінула 370 свіней

Пра пажар на свінаферме ў вёсцы Валокі Карэліцкага раёна пажарным паведамілі ў 13.40.

Падраздзяленні МНС былі на месцы праз некалькі хвілін. На той момант паддашкавае памяшканне будынка запоўнілася дымам. Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на ферме ўтрымлівалася 2 160 жывёл. Работнікі МНС разам з персаналам эвакуіравалі 40 свінаматак і 150 парсючкоў. Эвакуацыя жывёлы з іншых секцый была непатрэбная, бо пагрозу распаўсюджвання дыму і агню пажарныя прадухілілі. Агонь пашкодзіў дах. На ферме загінула 39 свінаматак і 320 парсюкоў. Як мяркуецца, прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Региональный экспресс: 140 км/ч и контролер на контролере

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика