Уначы на чацвер падмарозіць да мінус 14

Источник материала:  

У першыя дні тыдня на тэрыторыю Беларусі будзе паступаць вільготнае паветра з боку Балтыйскага мора, таму сёння ў многіх раёнах чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Тэмпература ў аўторак удзень 0—6 цяпла. А вось у сераду атмасферны ціск будзе павялічвацца і ападкаў стане менш, толькі на паўднёвым захадзе месцамі пройдзе мокры снег з дажджом. Магчымы туман і галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Паўночны вецер прынясе чарговую порцыю холаду, таму ўначы на сераду будзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў, а на паўночным усходзе чакаецца нават да 5—10 марозу. Удзень у сераду ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У чацвер невялікі снег чакаецца толькі ўначы месцамі ў Віцебскай вобласці. Тэмпература ўначы ў чацвер знізіцца да 1—8 марозу, а на ўсходзе Беларусі — ажно да мінус 9—14 градусаў. Удзень атмасферны фронт прынясе мокры снег і дождж у паўночна-заходнюю частку краіны. Тэмпература ўдзень ад мінус 4 да плюс 3 градусаў.

У пятніцу ўначы амаль паўсюдна, а ўдзень месцамі мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы ад мінус 5 да плюс 2, на паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцях да 6—10 марозу. Удзень чакаецца ад мінус 2 да плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў, мокры снег і дождж будзе турбаваць нас і на выхадныя. Туман, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы ад мінус 5 да плюс 2, на поўдні пры праясненні да 7 марозу; удзень ад мінус 1 да 5 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

←Региональный экспресс: 140 км/ч и контролер на контролере

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика