Вецер
Моцны, парывісты ці лёгкі рух паветра — вецер — у народнай культуры славян атрымаў характарыстыкі істоты, якая можа як дапамагчы чалавеку, так і значна нашкодзіць яго гаспадарцы, пабудовам і інш. Вецер лічылі "дыханнем зямлі". Разбуральную сілу ветру супрацьпастаўлялі спрыяльнаму, "добраму" ветрыку, які ўзнікае ад дыхання анёлаў. Нашы продкі верылі ў тое, што моцны вецер — гэта душы грэшнікаў, якія ўвесь час "носяцца" над зямлёй, не знаходзячы сабе спакою і прытулку. Лічылася, што вецер становіцца моцным, ураганным, калі недалёка нехта паміраў ненатуральнай смерцю.
• Вецер лічыўся сімвалам сялянскай сілы і невычэрпнай энергіі. Дабрабыт будзе ў той сям'і, дзе "ад гаспадара пахне ветрам, а ад гаспадыні — дымам".
Вецер лічыўся сімвалам сялянскай сілы і невычэрпнай энергіі. Дабрабыт будзе ў той сям'і, дзе "ад гаспадара пахне ветрам, а ад гаспадыні — дымам".• На Беларусі была распаўсюджана думка: калі раптам падзьмуў халодны, пранізлівы вецер, значыць, недзе затануў чалавек. Калі ў дзень ушанавання продкаў узнімаўся моцны вецер, казалі, што гэта плачуць душы памерлых. Часам вецер параўноўвалі з чалавекам, які мае сварлівы характар. Месцам "жыхарства" ветру былі глухія, далёкія ад чалавека мясціны — дзесьці за светам.
На Беларусі была распаўсюджана думка: калі раптам падзьмуў халодны, пранізлівы вецер, значыць, недзе затануў чалавек. Калі ў дзень ушанавання продкаў узнімаўся моцны вецер, казалі, што гэта плачуць душы памерлых. Часам вецер параўноўвалі з чалавекам, які мае сварлівы характар. Месцам "жыхарства" ветру былі глухія, далёкія ад чалавека мясціны — дзесьці за светам.• Для таго, каб папярэдзіць узнікненне моцнага ўраганнага ветру, у сялянскім асяродку існаваў шэраг забарон: нельга казаць дрэнныя словы на адрас ветру і зямлі; біць зямлю палкай; руйнаваць мурашнікі; ткаць на Спаса-Макавея; дзьмуць на полымя ўвечары на Раство; матаць ніткі на захадзе сонца.
Для таго, каб папярэдзіць узнікненне моцнага ўраганнага ветру, у сялянскім асяродку існаваў шэраг забарон: нельга казаць дрэнныя словы на адрас ветру і зямлі; біць зямлю палкай; руйнаваць мурашнікі; ткаць на Спаса-Макавея; дзьмуць на полымя ўвечары на Раство; матаць ніткі на захадзе сонца.• Выклікаць "патрэбны" ў гаспадарцы вецер, напрыклад, для работы ветрака, ці для рыбалкі, можна было свістам, радзей — спевамі, замовамі і адмысловымі малітвамі.
Выклікаць "патрэбны" ў гаспадарцы вецер, напрыклад, для работы ветрака, ці для рыбалкі, можна было свістам, радзей — спевамі, замовамі і адмысловымі малітвамі.• Каб вецер быў "паслухмяным", яго неабходна было "задобрыць", звяртацца да яго з ласкавымі словамі і ахвяраваць яму падарункі: хлеб, муку, крупы, рэшткі святочнага абеда і г.д. Напрыклад, млынар кідаў з вяршыні млына муку і прасіў вецер дапамагчы яму змалоць збожжа.
Каб вецер быў "паслухмяным", яго неабходна было "задобрыць", звяртацца да яго з ласкавымі словамі і ахвяраваць яму падарункі: хлеб, муку, крупы, рэшткі святочнага абеда і г.д. Напрыклад, млынар кідаў з вяршыні млына муку і прасіў вецер дапамагчы яму змалоць збожжа.• Да ветру звярталіся па дапамогу ў час бедаў і няшчасцяў. Часам у славянскіх казках вецер дапамагаў адшукаць людзей, вывесці іх на верны шлях з гушчару ці цёмнага лесу.
Да ветру звярталіся па дапамогу ў час бедаў і няшчасцяў. Часам у славянскіх казках вецер дапамагаў адшукаць людзей, вывесці іх на верны шлях з гушчару ці цёмнага лесу.• У моры людзі маліліся святому Мікалаю, кідалі ў мора кавалкі хлеба і прасілі аб "падарожным" ветры.
У моры людзі маліліся святому Мікалаю, кідалі ў мора кавалкі хлеба і прасілі аб "падарожным" ветры.• Паўсюдна было распаўсюджана павер'е, што ведзьмакі і знахары могуць наслаць з ветрам хваробы, няшчасці і наадварот, адаслаць непрыемнасці, хваробы, даслаць каханаму вестку, "прысушыць" і "адсушыць" чые-небудзь пачуцці.
Паўсюдна было распаўсюджана павер'е, што ведзьмакі і знахары могуць наслаць з ветрам хваробы, няшчасці і наадварот, адаслаць непрыемнасці, хваробы, даслаць каханаму вестку, "прысушыць" і "адсушыць" чые-небудзь пачуцці.• Лічылася, што густы венік, уваткнуты пад дахам хаты, драўляныя крыжыкі на пабудовах, снапах, невялікая колькасць асвячонай солі, кінутай у бок моцнага ветру, захаваюць гаспадарку селяніна.
Лічылася, што густы венік, уваткнуты пад дахам хаты, драўляныя крыжыкі на пабудовах, снапах, невялікая колькасць асвячонай солі, кінутай у бок моцнага ветру, захаваюць гаспадарку селяніна.Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.