У Астраўцы пачала працаваць "Малышкіна школа"

Источник материала:  
17.11.2011 14:02 — Новости Общества

У Астраўцы пачала працаваць "Малышкіна школа"


На мінулым тыдні ў Астраўцы ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё “Малышкінай школы”.

У Астраўцы пачала працаваць "Малышкіна школа"На знаёмства з “Малышкінай школай” прыйшло каля дваццаці бацькоў – з дзеткамі і без іх. Праўда тыя, хто пакінуў малышоў дома, вельмі хутка аб гэтым пашкадавалі. Бо тут іх чакала сапраўднае прадстаўленне. Ужо на лесвіцы маленькіх гасцей сустракалі вясёлыя зайчыкі, мішкі, лісічкі, якія суправаджалі іх у залу. А там усё такое прыгожае і цікавае – ну як тут сядзець на месцы? Тым больш, што ніхто не забараняў і можна было пахадзіць, агледзецца, пагуляць з цацкамі. І пакуль дзеці займаліся сваімі справамі, супрацоўнікі дашкольнага цэнтра знаёмілі дарослых са спецыфікай работы адаптацыйнай групы.

“Малышкіна школа” будзе працаваць па дзве гадзіны два разы на тыдзень. У гэты час з дзецьмі будуць займацца педагогі, псіхолагі, дэфектолагі і іншыя спецыялісты. Такім чынам, паступова і ў лёгкай форме малыя пройдуць перыяд адаптацыі, прывыкнуць да новай абстаноўкі і ў патрэбны час без слёз і істэрык пойдуць у дзіцячы садок.

У Астраўцы пачала працаваць "Малышкіна школа"

←Санникова сделали транзитным политзаключенным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика