Улады Брэста пачулі раварыстаў

Источник материала:  
16.11.2011 17:11 — Новости Общества

Улады Брэста пачулі раварыстаў


Пагроза павышэння коштаў на паліва робіць чыноўнікаў згаворлівымі і больш уважлівымі да праблем раварыстаў. Абмеркаванне генплана далейшага развіцця Брэста заняло ўвесь кастрычнік. Кропку паставілі толькі 11 лістапада 2011. І ў ім асобна вылучылі прапановы грамадзян па арганізацыі руху раварыстаў. У якасці партнёра Брэсцкі гарвыканкам разглядае велаклуб “Кола-бок”.

А між тым на пачатку бягучага году старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў быў катэгарычны:

“Рэмонт у цэнтры горада завершаны. Веладарожак у цэнтры не будзе, няма каму па іх ездзіць. Будзем будаваць іх, дзе новыя вуліцы, і праб’ем да дач”.

Зараз нібыта прымаюцца прапановы і па цэнтру. Прынамсі, як паказала грамадскае абмеркаванне Генплана 11 лістапада, нейкія перамены ў пытанні раварыстаў адбудуцца.

Улады Брэста пачулі раварыстаў
“Амаль што веладарожкі” ў Брэсце цягнуцца на многа кіламетраў. 


Між тым “рабіць веладарожкі” ў цэнтры горада і раней не было праблемы. Жыхар Брэста Яўген Бяласін, які 25 гадоў ездзіць па Брэсту на ровары, кажа:

- Усяго толькі распалавініць хаця б пешаходную зону бульвараў Шаўчэнкі, Касманаўтаў і Міцкевіча. І вуліцу Гогаля, якая насамрэч таксама бульвар, з шырокай пешаходнай часткай паміж дрэў пасярэдзіне. На адной частцы фарбай адбіць веласіпед, на другой пешахода. І прапагандаваць выкананне Правіл руху.

Пад час нядаўняга рэмонту замянілі ў цэнтры горада ўсю плітку на каляровую. Шкада, што не выклалі тратуар і веласцежку рознымі колерамі, вось гэта быў бы клас! – кажа спадар Бяласін.

Акрамя таго, “дарожкі” у Брэсце шмат дзе ўжо зробленыя. Уздоўж магістраляў кіламетрамі на газоне траву замянілі пліткай паўметровай шырыні. На ровары там не паедзеш: небяспечна. У абласной ДАІ адказалі, гэта “паласа вынасу багажу і высадкі пасажыраў”.

Дарэчы, Брэст ужо хутка 20 гадоў як горад-партнёр Равенсбурга (Германія, зямля Бадэн-Вюртэмберг). Там шмат чыноўнікі гасцявалі, а так і не спадобіліся ўбачыць, як немцы ладзяць свой веласіпедны рух.

←В "День некурения" в Могилеве молодежь проведет флеш-мобы на остановках транспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика