І зноў напамін пра вайну...
12.11.2011
—
Новости Общества
У Дзятлаве мясцовы жыхар, працуючы ў агародзе, знайшоў у зямлі прадмет, падобны на боепрыпас, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Мужчына патэлефанаваў у службу 101. І правільна зрабіў, бо група размініравання ўстанавіла, што гэта снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Праз некалькі гадзін яго абясшкодзілі.
А праз некалькі дзён спецыялістам па размініраванні давялося працаваць на прысядзібным участку ў вёсцы Палубнікі Лідскага раёна: на гэты раз вайна нагадала пра сябе мінамётнай мінай калібру 50 мм.
Барыс ПРАКОПЧЫК.