Кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС наведалі Курапаты
03.11.2011 15:25
—
Новости Общества
3 лістапада кіраўнікі дыпламачных місій краін ЕС, чые прадстаўніцтвы месцяцца ў Мінску, наведалі ўрочышча Курапаты, месца масавага забойства і пахавання ахвяр сталінскага тэрору.
Для дыпламатаў ЕС ужо стала традыцыяй наведваць урочышча з нагоды Дзядоў, Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму.
Дыпламаты ўсклалі кветкі на пагорку каля камяня, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных тут.