ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Гэта выклiкана нечаканым аб'яўленнем у панядзелак прэм'ер-мiнiстрам Грэцыi Георгiясам Папандрэу аб правядзеннi ў краiне агульнанацыянальнага рэферэндуму па мерах строгай эканомii i праграме дапамогi з боку ЕС.
На 17:15 за адзiн еўра ў Еўрасаюзе давалi $1,3632. Такiм чынам, за ўчарашні дзень адзiная еўрапейская валюта страцiла 1,53 працэнта свайго кошту адносна амерыканскай.
Як стала вядома, прэзiдэнт Францыi Нiкаля Сарказi, якi старшынствуе ў фiнансавай "дваццатцы", праводзiць цяпер iнтэнсiўныя кансультацыi з лiдарамi вядучых краiн еўразоны па далейшых захадах у сувязi з нечаканым развiццём падзей. У Лондан паступаюць паведамленнi з Афiнаў аб унутраным крызiсе ва ўрадзе Грэцыi, калi шэраг яго ключавых фiгур патрабуюць ад прэм'ера перагледзець рашэнне аб правядзеннi рэферэндуму. Агульная сiтуацыя ў ЕС цяпер характарызуецца як "небяспечная i непрадказальная".
Адток капіталу з Расіі рэзка ўзрос амаль удваяБанк Расіі, які раней прагназаваў, што па выніках года з краіны ўцячэ 36 млрд долараў, павялічыў свой прагноз удвая. Цяпер у ЦБ лічаць, што чысты адток складзе 70 млрд долараў. Пра гэта гаворыцца ва ўдакладненым праекце "Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі". Спачатку прагнозы ЦБ, апублікаваныя 3 кастрычніка, дапускалі зусім нязначнае павышэнне па чыстым адтоку прыватнага капіталу ў 2011 годзе — да 36 млрд долараў з 35 млрд долараў. Першы намеснік старшыні ЦБ Аляксей Улюкаеў 6 кастрычніка ў інтэрв'ю тэлеканалу Rеutеrs TV паведаміў, што чысты адток прыватнага капіталу з Расіі сёлета можа быць каля 50 млрд. 20-га ж кастрычніка Улюкаеў заявіў журналістам, што Цэнтрабанк не выключае перагляду свайго прагнозу па аб'ёме міжнародных рэзерваў і адтоку капіталу. Чысты адток з РФ па выніках 9 месцаў 2011 года склаў 49,3 млрд долараў, з іх 13 млрд долараў — толькі ў верасні.
ЦБ таксама ўдакладніў прагноз па прафіцыце плацежнага балансу на наступны год. Так, калі раней пры кошце нафты 75 долараў за барэль гэты паказчык прагназаваўся на ўзроўні 2,6 млрд долараў, то цяпер прафіцыт рахунку бягучых аперацый чакаецца на ўзроўні 11,3 млрд долараў.
У італьянскага ўрада крызісу няма: для чыноўнікаў набыта 19 раскошных MаsеrаtіПакуль італьянскі ўрад спрабуе пераканаць суайчыннікаў у неабходнасці надзвычайных мер па скарачэнні расходаў бюджэту, Міністэрства абароны краіны нядаўна заказала для сваіх чыноў 19 браніраваных лімузінаў Mаsеrаtі Quаttrороrtе прадстаўніцкага класа. Гэты крок выклікаў буру ў краіне, паколькі міністэрству было прадпісана скараціць выдаткі на 2,5 мільярда еўра за наступныя тры гады — у рамках праграмы агульнай бюджэтнай эканоміі.
Міністр абароны апраўдваецца тым, што за машыны было заплачана з бюджэту 2008—2009 гадоў, яшчэ да таго, як урад Сільвіа Берлусконі пачаў уразаць даходы.
Яшчэ адзін довад міністра — патрыятычны: Mаsеrаtі — гэта італьянская марка, машыны каштуюць танней, чым іх нямецкія эквіваленты.
Італьянскія чыноўнікі сумна вядомыя сваёй цягай да таго, што тут называецца "аutо blu" — вялікія паркоўкі перад міністэрствамі займаюць сотні цёмна-сініх і чорных лімузінаў, якія перамяшчаюцца звычайна ў суправаджэнні паліцэйскіх эскортаў і з уключанымі мігалкамі, піша брытанская Thе Guаrdіаn.
Даказана: вастрыня праяўлення хвароб звязана з часам сутакСпецыялісты высветлілі, у які час сутак нам варта чакаць абвастрэння пэўных хвароб, паколькі, як і большасць рэчаў на планеце, чалавечая фізіялогія і паводзіны звязаныя з часавымі цыкламі.
Такім чынам, з шасці да поўдня фіксуецца павышэнне рызыкі сардэчнага прыступу на 40%, і на 49% — рызыкі інсульту. Паводле слоў экспертаў, у гэты час патрэбнасць арганізма ў кіслародзе павялічваецца. Таму ў кроў трапляюць злучэнні, якія павышаюць ціск. Па той жа прычыне у гэты адрэзак часу пачашчаюцца насавыя кровацячэнні.
У 7 раніцы можна сутыкнуцца з болямі вакол суставаў (асабліва церпяць ногі). Усяму віной — павышаны ўзровень мачавой кіслаты. А ў 8 раніцы асабліва востра праяўляюцца сімптомы алергіі накшталт вочнага свербу і насмарку. 9 раніцы — час мігрэні, устанавілі супрацоўнікі Кліўлендскай клінікі. А вось у прамежак паміж 20 вечара і 4 раніцы, наадварот, фіксуецца зніжэнне частаты прыступаў. У 10 раніцы варта чакаць прыступаў артрыту, бо ўначы чалавек мала рухаецца, і на сцэну выступаюць гарманальныя змяненні.
А вось у гадзіну дня лепш за ўсё знайсці час на трэніроўку або наведванне фізіятэрапеўта. Згодна з даследаваннямі Вашынгтонскага ўніверсітэта, тэмпература цела дасягае свайго максімуму паміж гадзінай дня і 16 гадзінамі. Гэта значыць, мышцам прасцей працаваць і зніжаецца рызыка траўму ў ходзе трэніроўкі.
Пасля абеду — у чатыры гадзіны — нярэдка чалавека падкошвае прастуда. Дакладней, сімптомы прастуды даюць пра сябе знаць больш яўна. Існуе наступныя тэорыя: гармоны, якія адказваюць за выпрацоўку антыцел, якія змагаюцца з інфекцыяй, менш актыўныя пасля поўдня.
Трэба сказаць, у розны час сутак медыцынскія прэпараты дзейнічаюць неаднолькава. Да прыкладу, сродкі супраць пякоткі лепш прымаць у 19 гадзін. Тады яны дапамагаюць у 71% выпадкаў.
Сем з дзесяці чалавек з запаленчымі хваробамі скуры, уключаючы псарыяз і экзэму, скардзяцца на сімптомы асабліва часта ў дзесяць вечара. Сакрэт хаваецца ў змяненні тэмпературы цела. Яе павышэнне звязвалася з узмацненнем свербу, бо тэмпература ўплывае на нервовыя канчаткі. Таксама к вечару са скуры сыходзіць вільгаць, што робіць яе сухой і раздражнёнай. А вось у 11 вечара многія цяжарныя жанчыны нараджаюць з-за гарманальных скачкоў. Некаторыя спецыялісты мяркуюць, што жанчыны ўстроены такім чынам, каб нараджаць пад покрывам цемры.