У шматкватэрных дамах могуць забараніць трымаць сабак патэнцыйна небяспечных парод
Забарона на ўтрыманне ў шматкватэрных дамах сабак патэнцыйна небяспечных парод і іх мяшанцаў (за выключэннем нямецкага дога, усходне-еўрапейскай і нямецкай аўчарак) прадугледжана законапраектам "Аб абыходжанні з жывёламі". Пра гэта паведаміў намеснік начальніка аддзела па забеспячэнні дзейнасці Пастаяннай камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мацукевіч. Паводле яго слоў, сабак такіх парод змогуць заводзіць толькі ўладальнікі прыватных дамоў пры ўмове, што прастора гадаванца на прыдамавой тэрыторыі будзе абмежавана вальерам або жывёла будзе сядзець на прывязі за двухметровай агароджай. Акрамя таго, згодна з законапраектам, у кватэры або прыватным доме дазваляецца трымаць не больш за двух сабак на сям'ю (на аднаго ўласніка або наймальніка). У Беларусі зацверджаны пералік з 40 патэнцыйна небяспечных парод сабак.
"Мінск—Навіны".