Устанавіў новы рэкорд

Источник материала:  

Самы моцны беларус Кірыл Шымко скрануў з месца і працягнуў 55-тонны кар'ерны самазвал "БелАз", дзякуючы чаму ў чарговы раз стаўшы рэкардсменам Кнігі рэкордаў Гінеса. Для Кірыла гэты рэкорд не першы — яму "паддаўся" пасажырскі самалёт "Боінг-737", чыгуначны састаў з пяці пасажырскіх вагонаў, транспартны самалёт "Іл-76", танк "Т-34", а ў 2009 годзе самы моцны чалавек Беларусі першым устанавіў рэкорд і скрануў з месца на два метры 30-тонны самазвал. Рэкорд праводзілі падчас акцыі БРСМ "Моцная Беларусь" у Мінску, дзе гледачы змаглі таксама паназіраць за аўтамабільным і мота-шоу, паслухаць канцэрт зорак беларускай эстрады, паўдзельнічаць ў конкурсах.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика