Гомельскія студэнты на Дзяды прыбралі гарадскія могілкі
31.10.2011 12:27
—
Новости Общества
Гомельскія студэнты на Дзяды прыбралі гарадскія могілкі
ЕўрарадыёНавабеліцкія могілкі – гэта адзіныя могілкі горада, на якіх ёсць пахаванні, што датуюцца XIX – пачаткам ХХ стагоддзяў. Такое ўшанаванне Навабеліцкіх могілак Гомеля стала ўжо традыцыйным.
Таму вось ужо штогод студэнты–архітэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту пад кіраўніцтвам намесніка дэкана аднаго з факультэтаў Яўгена Малікава на Дзяды займаюцца добраўпарадкаваннем занядбаных старажытных могілак.
У гэты раз да працы далучылася каля пятнаццаці студэнтаў, якія дабраахвотна выказалі жаданне такім чынам ушанаваць памяць продкаў.