У лістападзе праезд ва ўсіх відах грамадскага транспарту Мінска павысіцца да Br1300
Тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах (за выключэннем маршрутных таксі) устанаўліваецца ў памеры не большым за Br1300 за адну паездку, экспрэсных рэгулярных маршрутаў у памеры не большым за Br1800 за адну паездку, прыгарадных перавозках пасажыраў на звычайных маршрутах у аўтобусах агульнага тыпу ў памеры Br220 за 1 км праезду.
Рэгуляванне тарыфаў адмяняецца на перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтамабілямі з дазволенай максімальнай масай менш як 5000 кг (маршруткі). Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі будуць самастойна ўстанаўліваць тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскімі аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай менш як 5000 кг экспрэсных рэгулярных маршрутаў на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан'юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш як 15 працэнтаў.
Плануюцца таксама іншыя змяненні ў сістэме аплаты праезду ў пасажырскім транспарце Мінска, паведамляецца на сайце ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".
Новыя тарыфы пачнуць дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання ў СМІ.
БЕЛТА.