гатовы Абход вакол Белавежскай пушчы

Источник материала:  

Восенню рамонтна-будаўнічы сезон на дарогах выходзіць на фінішную прамую, і менавіта ў гэты перыяд здаецца асноўная колькасць аб'ектаў. Сёлета на рэспубліканскіх дарогах прадугледжана адрамантаваць 1010 км дарог і 1927 пагонных метраў мастоў, выканаць рэканструкцыю і будаўніцтва 147,7 км дарог і 371,4 тыс. пагонных метраў мастоў.

Па выніках дзевяці месяцаў на рэспубліканскіх дарогах бягучым рамонтам адрамантавана 999 км дарог і 901,3 тыс. пагонных метраў мастоў; капітальным — 16,2 км дарог і 633,7 тыс. пагонных метраў мастоў; пасля рэканструкцыі і будаўніцтва ўведзена ў эксплуатацыю 34,5 км дарог, а таксама мост праз р. Сож у Гомелі.

Сетка аўтадарог агульнага карыстання Беларусі складае сёння звыш 86 тыс. км, 15,5 тыс. якіх — дарогі рэспубліканскія. Сетка аўтадарог сфарміравана з улікам далейшага развіцця эканомікі краіны, сацыяльных патрэб насельніцтва і практычна не патрабуе будаўніцтва новых накірункаў.

Паводле слоў намесніка міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, дырэктара Дэпартамента "Белаўтадар" Анатоля ЛЫЦІНА, у мінулую пяцігодку былі рэканструяваны найбольш грузанапружаныя ўчасткі дарог агульнай працягласцю 301 км і 2,6 тыс. пагонных метраў мастоў. Капітальным рамонтам адрамантавана 1,7 км дарог і 10,8 тыс. пагонных метраў мастоў, бягучым — 8 тым км дарог і 9,5 тыс пагонных метраў мастоў. Рэканструяваны і ўведзены ў эксплуатацыю ўчасткі дарог Мінск — Віцебск, Мінск — Магілёў, Мінск — Гомель, Мінск — Гродна, Віцебск — Полацк, Магілёў — Бабруйск, Магілёў — Быхаў — Рагачоў, Калінкавічы — Мазыр, Баранавічы — Навагрудак — Іўе і іншыя. Пабудаваныя абходы гарадоў Магілёва, Нясвіжа, Слоніма. Упарадкаваны з павелічэннем колькасці палос руху ўчасткі дарог на падыходах да пунктаў пропуску "Дамачава", "Беняконі", "Каменны Лог", "Катлоўка", "Макраны", "Новая Гута". Завершаны будаўніцтва мастоў цераз рэкі Заходняя Дзвіна, Сож, Бася, Лясная, Індурка, Пціч, Шчара, Убарць і іншыя.

У бліжэйшыя гады прадугледжваецца рэалізацыя шэрагу праектаў па рэканструкцыі і будаўніцтве аўтадарог, для чаго, акрамя мэтавых бюджэтных сродкаў, прыцягваюцца дадатковыя крыніцы фінансавання. Так, на рэканструкцыю рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі М-4 Мінск—Магілёў на 2010-2012 гады вылучаны крэдыт ААТ "ААБ Беларусбанк" у памеры 830 млрд рублёў. Плануецца, што да 2013 года дарога М-4 будзе адпавядаць параметрам першай катэгорыі.

гатовы Абход вакол Белавежскай пушчы

Яшчэ адзін перспектыўны праект — рэканструкцыя аўтадарогі М-5 Мінск—Гомель. Па рэканструкцыі ўчастку Пухавічы—Бабруйск падпісана Пагадненне аб прадастаўленні займу Сусветнага банка. Генеральнай падраднай арганізацыяй тут з'яўляецца італьянская кампанія "Тадзіні". Падрадчык плануе прыступіць да рэалізацыі праекта ў бліжэйшы час. Па ўчастку Жлобін—Гомель аўтадарогі М-5 падпісана крэдытнае пагадненне з "Эксімбанкам". Тут падрадчыкам з'яўляецца кітайская кампанія "Сhіnа Rоаd аnd Brіdgе Соrроrаtіоn", з якой заключана пагадненне на выкананне работ і пастаўку тэхналагічнага абсталявання. Пачатак работ па аб'екце запланаваны на вясну наступнага года. Неабходна адзначыць, што асноўны аб'ём работ па вышэйназваных участках аўтадарогі М-5 плануецца выканаць сіламі беларускіх дарожных арганізацый.

— Сёлета мы распачалі работы па ўзвядзенні другой кальцавой дарогі вакол Мінска, — кажа Анатоль Лыцін. — Агульная яе працягласць складзе 158 км. Мяркуецца пабудаваць дарогу па новым накірунку ад дарогі М—3 Мінск—Віцебск да дарогі М—6 Мінск—Гродна—мяжа Рэспублікі Польшча і далей да дарогі М-1/Е30 Брэст—Мінск—мяжа Расійскай Федэрацыі агульнай працягласцю 85 км. Рэалізацыю праекта будаўніцтва другога кальца плануецца ажыццявіць у два этапы. З улікам вывучаных патокаў руху на першым этапе мэтазгодна пабудаваць па новым накірунку ўчастак аўтадарогі ад М-3 Мінск—Віцебск да аўтамабільнай дарогі М-6 Мінск—Гродна—мяжа Рэспублікі Польшча працягласцю 44 км. Будаўніцтва гэтага ўчастка плануецца завяршыць у 2014 годзе да пачатку чэмпіянату свету па хакеі. Сёлета на аб'екце асвоена 19 млрд рублёў.

Летась і сёлета вялося будаўніцтва абходу вакол тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" з максімальным выкарыстаннем дарожнай сеткі, якая існуе. Абход працягласцю каля 200 км пабудаваны па параметрах 4-й катэгорыі з шырынёй асфальтабетоннага пакрыцця 9 метраў і адпаведнай інжынернай інфраструктурай. Рэалізацыя праекта ажыццяўлялася за кошт дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця. Урачысты ўвод дарогі ў эксплуатацыю з удзелам кіраўніка дзяржавы запланаваны на 7 лістапада.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←До конца года на Солигорщине продлен запрет на реализацию низкосортного плодово-ягодного вина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика