Радыятары замяніць можна. Спадзявацца на матэрыяльную дапамогу — таксама...

Источник материала:  

"Я жыву ў аднапавярховым чатырохкватэрным доме, у прыватызаванай двухпакаёвай кватэры з асобным уваходам, з газам... Яго мне правялі пяць гадоў таму, бясплатна, як удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Аднак потым, пры эксплуатацыі, выявілася, што трубы награваюцца добра, а вось радыятары — толькі ледзьве цёплыя. Са скаргай на гэта я звярнуўся ў ЖЭС. Спачатку мне абяцалі вясной замяніць радыятары, а потым прапанавалі зрабіць усё за свой кошт... Але ж я пастаянна плачу за тэхнічнае абслугоўванне, раблю адлічэнні на капітальны рамонт, і гэтага, выходзіць, мала?" — з такім пытаннем звяртаўся ў рэдакцыю пастаянны падпісчык "Звязды" спадар Цібароўскі з Кобрына.

Як патлумачылі ў Кобрынскім райвыканкаме, у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў сапраўды абавязаны штомесяц удзельнічаць у фінансаванні долі затрат па фактычных выдатках, звязаных з эксплуатацыяй і рамонтам дапаможных памяшканняў, канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм жылых дамоў, утрыманнем прыдамавых тэрыторый, суразмерна займаемай імі агульнай плошчы жылых памяшканняў у гэтых дамах, ажыццяўляць адлічэнне сродкаў на капітальны рамонт дапаможных памяшканняў, канструктыўных элементаў, інжынерных сістэм шматкватэрнага жылога дома.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 1999 г. № 1332 вызначана, што наймальнікі, уласнікі жылых памяшканняў, члены ЖБСК ажыццяўляюць абавязковыя штомесячныя адлічэнні на капітальны рамонт жылых дамоў у памеры 100 працэнтаў ад сумы платы за тэхнічнае абслугоўванне жылых памяшканняў па дзейных стаўках за кожны мінулы месяц не пазней як 25 чысла ідучага за ім месяца.

Апроч таго, КУМПП ЖКГ "Кобрынская ЖКГ" у 2005 годзе былі выкананы работы па ўсталяванні ў кватэры Цібароўскага В.К. індывідуальнага ацяплення з устаноўкай газавага катла і радыятараў, жылое памяшканне падключана да вонкавых сетак газазабеспячэння, у перыяд падрыхтоўкі да святкавання кірмашу-фестывалю "Дажынкі-2009" былі выкананы работы па капітальным рамонце жылога дома № 13 па вул. Першамайскай: рамонт фасада, змайстраванне даху з металачарапіцы, агароджванне дваровай тэрыторыі.

Службамі ЖЭС у 2010 годзе на бясплатнай аснове былі выкананы работы па наладжванні каналізацыі, вентыляцыі, перагародак у санвузле, устаноўлены ўнітаз (усе матэрыялы ўласніка кватэры).

Згодна з п. 6.5 "Правіл карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў жылога дома ў Рэспубліцы Беларусь" ад 07.12.1999 № 177, наймальнік абавязаны ажыццяўляць за кошт уласных сродкаў або сіламі ЖРЭА ці іншых арганізацый рамонт займаемага ім жылога памяшкання, рамонт і замену зношанага і выйшаўшага са строю ўнутрыкватэрнага абсталявання... Значыць, работы па замене радыятараў ацяплення ў кватэры Цібароўскага В.К. могуць быць выкананы КУМПП ЖКГ "Кобрынская ЖКГ" на платнай аснове. У аплату за капітальны рамонт і тэхнічнае абслугоўванне не ўключаны работы па замене радыятараў унутры кватэры.

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.К. Цібароўскаму як удзельніку Вялікай Айчыннай вайны будзе аказана матэрыяльная дапамога на замену радыятараў ацяплення.

←Маются от безделья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика