У Мiнску прадаецца кватэра коштам 2 млн долараў, аднак з колаў хапаюць маламеркі-аднапакаёўкі за 28 тыс. USD

Источник материала:  

Аб тым, чым "дыхае" другасны рынак жылля ў сталіцы і перспектывах яго развіцця, карэспандэнту "Звязды" расказаў першы намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра гандлю нерухомасці "ПАКОДАН" Павел Астапеня.

Рынак пачаў ажываць

Спецыялісты разлічвалі, што сезон актыўнага продажу жылля пачнецца з першых дзён восені, аднак гэтага не адбылося. У верасні колькасць здзелак па кватэрах было на 40 працэнтаў менш, чым за гэты перыяд летась. А вось у кастрычніку пакупнікі пачалі варушыцца значна актыўней. Намеснік дырэктара ўпэўнены, што па месяцу падзенне рынку ў параўнанні з кастрычнікам летась будзе не больш чым 10 працэнтаў. А гэта ўжо нармальна ў сённяшні складаны час.

Стандартныя аднапакаёўкі — 40—45 тысяч долараў

За апошнія 2 гады кошт сталічнага жылля патаннеў недзе на 10 працэнтаў. Аднак, існуюць катэгорыі кватэр, якія патаннелі вельмі істотна. Напрыклад, самыя танныя аднапакаёвыя кватэры прапануюцца ў Заводскім раёне за 34—35 тысяч долараў. Агульная плошча такіх кватэр у старых пяціпавярхоўках складае 29—31 квадратны метр. Разам з тым, агенцтва "ПАКОДАН" прадае цудоўныя аднапакаёўкі агульнай плошчай каля 45 кв. метраў зноў-такі за 34 тысячы долараў у новабудоўлі Сеніцы. Згодзен, што Сеніца не сталіца яшчэ, а толькі Мінскі раён. Аднак транспарт тут добры, развіваецца сацыяльная інфраструктура. Праўда, кватэры ў новабудоўлі Сеніцы прапануюцца без аздаблення, а апошняя каштуе добрых грошай. Увогуле, сярэдні кошт стандартных аднапакаёвых кватэр агульнай плошчай каля 33 кв. метраў у спальных раёнах складае 43—45 тысяч долараў. Ці існуюць зусім танныя аднапакаёўкі? Так, ёсць. Напрыклад, на вуліцы Чыгладзэ ёсць аднапакаёвыя кватэры агульнай плошчай 21 кв. метр. Гэта не маласямейкі ў інтэрнатах, а сапраўды кватэры такога бюджэтнага варыянта — маламеркі выключна на аднаго чалавека. Прапануецца такое жыллё кліентам за 28—29 тысяч долараў. Такія танныя кватэры набываюць сабе новых гаспадароў даволі хутка — на працягу аднаго—двух тыдняў.

У Мiнску прадаецца кватэра коштам 2 млн долараў, аднак з колаў хапаюць маламеркі-аднапакаёўкі за 28 тыс. USDПрысутнічаюць у Заводскім раёне Мінска і зусім танныя двухпакаёвыя кватэры. Гэта, мабыць, нават не зусім двухпакаёўкі, а так званыя "паўтарачкі" агульнай плошчай 39—41 кв. метр, якія прапануюцца за 39—40 тысяч долараў. Сярэдні кошт звычайных двухпакаёвых кватэр плошчай 47—48 кв. метраў складае 55—58 тысяч долараў.

Мінімальны кошт зусім "слабенькіх" трохпакаёвых кватэр складае 45—47 тысяч долараў. Агульная плошча падобных трохпакаёвых "хрушчовак" з маленькімі кухнямі — усяго 48—50 квадратных метраў. Сярэдні кошт стандартнай трохпакаёвай кватэры з агульнай плошчай каля 63 кв. метраў вагаецца ў межах 70—73 тысяч долараў.

Нашых чытачоў, ды і мяне асабіста, заўсёды цікавіла пытанне: ці з'яўляюцца ў крызіс на рынку адносна якасныя кватэры зусім за капейкі? Спадар Астапеня адзначыў, што падобных здзелак сёлета ў Мінску зафіксавана не было. Нешта падобнае часам назіраецца ў буйных гарадах Расіі, калі прадпрымальнікі гатовыя тэрмінова прадаваць сваё не апошняе жыллё па відавочна заніжаных цэнах. Павел Яўгенавіч лічыць, што менталітэт у беларусаў такі, што яны ў любой сітуацыі паспрабуюць менавіта прадаць сваю жыллёвую нерухомасць, а не будуць пазбаўляцца ад яе хуценька за любы кошт.

Для тых, у каго з грашыма ўвогуле існуюць сур'ёзныя цяжкасці, на другасным рынку прапануюць асобныя пакойчыкі ў звычайных шматпакаёвых кватэрах. Мінімальны кошт асобага пакоя плошчай каля 11 кв. метраў складае 10 тысяч долараў. Сапраўды вялікія па плошчы такія памяшканні (ці пакойчыкі ў якасных кватэрах ліквідных мікрараёнаў) могуць дасягаць максімальнага кошту каля 25 тысяч долараў.

Жыллё для багатых пачынаецца са 120 тысяч долараў

Сёлета самая сур'ёзная па кошце прапанова невялікіх кватэр існуе ў новабудоўлі па вуліцы Чарвякова. Там у новым элітным доме аднапакаёвая кватэра без аздаблення, агульнай плошчай 49 квадратных метраў прапануецца багатым кліентам за 122,5 тысячы долараў. На другасным рынку максімальныя цэны аднапакаёвых кватэр прыпадаюць на дамы ў цэнтры сталіцы. Агульная плошча аднапакаёвак такога рангу дасягае часам 60 кв. метраў, дзе кошт квадратнага метра кватэр з добрым рамонтам, шафамі-купэ і кухняй складае 1,8—2 тысячы долараў. Атрымліваецца, што гэтыя аднапакаёўкі каштуюць да 120 тысяч долараў.

Дарагія двухпакаёвыя кватэры звычайна маюць агульную плошчу да 80—85 кв. метраў, аднак сустракаюцца "двушкі" і да 100 "квадратаў". Метр жылля ў такіх кватэрах каштуе да 2 тысяч долараў, аднак бываюць і выключэнні. Так, у продажы сёння ёсць двухпакаёвая кватэра агульнай плошчай 75 кв. метраў у доме па вуліцы Бяды. Стартавы кошт гэтай кватэры складае 263 тысячы долараў, а квадратны метр каштуе 3,5 тысячы долараў. Дарагая кватэра мае індывідуальны дызайнерскі праект і ўпакавана сучаснай мэбляй і бытавой тэхнікай, аднак... Сам дом не цалкам адрозніваецца неабходнай "суперэлітнасцю", таму гэтая кватэра ў ім павінна з часам патаннець. Увогуле тэрміны продажу дарагіх кватэр складаюць не менш як 4 месяцы нават з улікам магчымых сур'ёзных зніжак.

Трохпакаёвыя кватэры для багатых звычайна маюць плошчу ў межах 120—130 кв. метраў, аднак існуюць і палацы па 170—180 "квадратаў". У такім жыллі квадратны метр каштуе да 2 тысяч USD. Сустракаюцца сярод трохпакаёвак і двухузроўневыя кватэры, але добрым попытам у спажыўцоў падобнае экстравагантнае жыллё не карыстаецца.

У дарагога жылля часам галоўны фактар — гэта прэстыжнае месцазнаходжанне. Напрыклад, у шасціпавярховым доме "сярэдняй элітнасці" па вуліцы Піянерскай, што каля Драздоў, прадаецца трохпакаёвая кватэра плошчай 131 кв. метр. Кватэра без аздаблення, аднак квадратны метр у ёй каштуе 2,5 тысячы долараў.

Прысутнічае ў Мінску і жыллё для доларавых мільянераў. Прыкладам такой супер-нерухомасці з'яўляецца трохузроўневая кватэра агульнай плошчай 419 кв. метраў па вуліцы Масквіна. Кватэра цалкам "упакаваная" для камфортнага пражывання. Мае індывідуальны дызайнерскі праект, усю лепшую сусветную мэблю і тэхніку. У кватэры 9 шыкоўных пакояў, трэніровачная зала, джакузі, кандыцыянеры, тры санвузлы і... прыгожы арыгінальны вадаспад. Каштуе гэтая вялікая казка 2 млн долараў. Калі перавесці ў нашу нацвалюту, то атрымліваецца 17—18 млрд рублёў.

Зразумела, што такое жыллё разлічана на нейкага кропкавага пакупніка. Напрыклад, гэтая кватэра шукае свайго гаспадара ўжо больш 9-ці месяцаў. Падобнага жылля ў Беларусі адзінкі. Спадар Астапеня лічыць, што ў бліжэйшыя 1—2 гады нейкага істотнага патаннення падобных кватэр не чакаецца, бо яго на рынку амаль няма, а попыт існуе.

Хто потым жыве ў гэтых палацах? Звычайна такія дарагія апартаменты купляюць буйныя расійскія алігархі і багатыя кампаніі. Айчын

Прагноз спецыяліста

Пакінем дарагое жыццё багатым. Нас больш цікавіць тое, што будзе з цэнамі на стандартнае жыллё ў Мінску ў бліжэйшай перспектыве.

Першы намеснік гендырэктара Цэнтра гандлю нерухомасцю "ПАКОДАН"Павел Астапеня лічыць, што ў бліжэйшыя месяцы колькасць здзелак куплі-продажу кватэр на другасным рынку сталіцы можа нават павялічыцца. Чаму? Цяпер першасны рынак жылля перажывае не лепшыя часы, бо звужаецца аб'ём долевага будаўніцтва і іншага камерцыйнага будаўніцтва за кошт змяншэння льготнага крэдытавання і іншай фінансавай дапамогі гэтаму сектару з боку дзяржавы.

Разам з тым, у сферы жыллёвай нерухомасці дзейнічаюць свае рынкавыя законы. На сталічным рынку існуе пэўная крытычная і неабходная колькасць здзелак куплі-продажу кватэр, якія будуць ажыццяўляцца абавязкова. Скасоўваюцца шлюбы, калі трэба шукаць дадатковае жыллё, набываюць новыя кватэры маладыя сем'і, купляюць кватэры пры змене месца працы і г.д. Рынак жылля жывы, і спыніць рух кватэр немагчыма.

Паводле пэўных падлікаў, у такім буйным горадзе, як Мінск, неабходна ажыццяўляць каля 15 тысяч здзелак у год. Гэта мінімум. Раней здзелкі фіксаваліся амаль у аднолькавых аб'ёмах і на першасным, і на другасным рынках жылля сталіцы. Калі першасны рынак забуксуе, то кліенты пачнуць плаўна больш звяртаць увагі на рынак ужо немаладых кватэр. Атрымліваецца, што попыт на жыллё на другасным рынку можа павялічыцца. Зараз наконт цэн. Эканамічныя законы сведчаць аб тым, што пры істотнай дэвальвацыі нацвалюты цэны ў доларах на нерухомасць памяншаюцца. Справа ў тым, як моцна кватэры ў доларах будуць таннець?

Спадар Астапеня ўпэўнены, што ў сезон максімальнага попыту да сярэдзіны снежня кошт квадратнага метра жылля стандартных кватэр знізіцца не больш чым на 1—2 працэнты.

ныя прадпрымальнікі з вялікімі грашыма будуюць сабе элітнае жыллё самастойна.

Сяргей КУРКАЧ.

←Маются от безделья

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика