Беларусь бачыць выгаду ад АЭП у выпадку забеспячэння роўных правоў для суб'ектаў гаспадарання ўсіх трох краін
Такі пункт гледжання выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй мажыліса парламента Казахстана Уралам Мухамеджанавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас адкрываюцца каласальныя магчымасці з пачаткам работы Адзінай эканамічнай прасторы. Вядома ж, будуць складанасці і цяжкасці, нам не пазбегнуць і крытыкі, яна ўжо з'явілася, не пазбегнуць адкрытай канкурэнцыі, процідзеяння, гэта зразумела, але мы поўныя рашучасці прайсці гэты шлях дастойна". Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Казахстану за падтрымку Беларусі на міжнароднай арэне. Ён падкрэсліў, што ў дзвюх краін няма разыходжанняў па пазіцыях міжнароднага парадку дня. "Мы самыя блізкія дзяржавы ў гэтым свеце, Беларусь, Расія і Казахстан, якія вырашылі кінуць выклік часу і стварыць моцную эканамічную інтэграцыйную структуру, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Многае ў нас ужо атрымалася, нават не толькі ў арганізацыйным плане, але і ў практычным".