Нязначны рост еўра і расійскага рубля
Учора на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы еўра падаражэў на 30 рублёў, расійскі рубель — на 3. Долар застаўся на ранейшым узроўні.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
Курсы некаторых банкаў на 25 кастрычніка:
"Белінвестбанк": долар ЗША — 8300 і 8600; еўра — 11400 і 11900; расійскі рубель — 250 і 280.
"Белгазпрамбанк": долар ЗША — 8430 і 8650; еўра — 11600 і 11950; расійскі рубель — 272 і 280.
"РРБ-Банк": долар ЗША — 8400 і 8800; еўра — 11300 і 12200; расійскі рубель — 260 і 285.
Каментарый "у тэму"Сваімі думкамі наконт выхаду на адзіны курс беларускага рубля з карэспандэнтам "Звязды" падзяліўся Васіль Мацюшэўскі, старшыня праўлення ААТ "БПС-Ашчадбанк".
— Тое, што мы выйшлі на адзіны курс, — гэта вельмі правільна. І зрабіць гэта трэба было, як кажуць, яшчэ ўчора. Аднак далейшыя перспектывы ў многім будуць залежаць ад той палітыкі, якую будзе праводзіць урад і Нацыянальны банк. Я маю на ўвазе бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, — лічыць банкір. Аднак галоўная наша праблема сёння, на думку Васіля Мацюшэўскага, нават не курс, а інфляцыя. "Таму ключавыя моманты — гэта захады, якія будуць прапанаваны ўрадам і Нацбанкам для барацьбы з інфляцыяй. А курс жа — вытворная ад інфляцыі", — падкрэсліў старшыня "БПС-Ашчадбанк". "У любым выпадку, вострую фазу валютнага крызісу мы прайшлі, — сказаў банкір. — А чым больш пэўнасці, тым прасцей любому чалавеку планаваць сваю будучыню".