Стаўка рэфінансавання павышаецца да 35 працэнтаў
Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 14 кастрычніка павышаецца да 35 працэнтаў гадавых, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Адпаведная пастанова ад 12 кастрычніка № 442 прынята праўленнем Нацыянальнага банка. Гэта рашэнне з'яўляецца чарговым крокам у паслядоўнай рэалізацыі агульнаэканамічнай палітыкі Нацыянальнага банка і ўрада, накіраванай на макраэканамічную стабілізацыю, змяншэнне націску на абменны курс беларускага рубля і зніжэнне ўзроўню інфляцыі. Нацыянальны банк сумесна з урадам прадоўжаць прыняцце стабілізацыйных мер з улікам развіцця знешніх і ўнутраных эканамічных працэсаў, адзначылі ва ўпраўленні. Апошні раз стаўка рэфінансавання павышалася 14 верасня 2011 года на 3 працэнтныя пункты да 30 працэнтаў гадавых.