Трапіла пад колы двойчы

Источник материала:  

У Полацку каля сямі гадзін вечара 27-гадовы вадзіцель "Форд Гэлаксі" наехаў на жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў нявызначаным для гэтага месцы. Пасля гэтага няшчасную адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе яна трапіла пад такую ж машыну. Жанчыну шпіталізавалі ў полацкую цэнтральную раённую бальніцу, дзе яна ў той жа дзень і памерла.

А ў Віцебскім раёне, недалёка ад абласнога цэнтра на трасе Віцебск—Гомель, 50-гадовы кіроўца "Сузукі", жыхар Віцебска, пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з "Мерседэсам" пад кіраваннем 53-гадовага жыхара Аршанскага раёна. У выніку аварыі пасажырка "Сузукі", 51-гадовая грамадзянская жонка вадзіцеля, ад атрыманых траўмаў памерла, а яе 10-гадовы ўнук быў паранены. З цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавалі ў віцебскую абласную клінічную бальніцу і кіроўцу "Мерседэса".

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Человеческий фактор

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика