У другой палове тыдня істотна пахаладае

Источник материала:  

Сіноптыкі прагназуюць у суботу месцамі па ўсходзе Беларусі першы мокры снег.

Сёння ўдзень атмасферныя франты прынясуць на тэрыторыю Беларусі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава. Усталюецца паўднёва-заходні вецер, месцамі парывамі да 15—20 м/с. Удзень 9—14. Захаваецца ветранае і дажджлівае надвор'е і ў сераду. У ноч на сераду чакаецца 3—9 цяпла, удзень — 7—13.

А вось з чацвярга вецер зменіцца на паўночна-заходні, і да нас завітае ўжо больш халоднае паветра з Нарвежскага мора. У ноч на чацвер месцамі, а ўдзень паўсюдна будзе ісці кароткачасовы дождж. Уначы чакаецца 16 цяпла, а ўдзень усяго 5—11 градусаў вышэй за нуль. Самым халодным днём на гэтым тыдні стане пятніца. Удзень чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы па ўсёй тэрыторыі краіны ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень — 4—11 цяпла. У суботу ўвогуле дажджоў не будзе, толькі на ўсходзе Беларусі месцамі невялікія ападкі ў выглядзе мокрага снегу. Тэмпература ўначы ад мінус 3 да плюс 3, удзень 3—10 цяпла. Холадна будзе і ў нядзелю, калі чакаецца ад мінус 4 да плюс 3, на тарфяніках Палесся на глебе замаразкі месцамі да мінус 5—8. Удзень 4—11, на захадзе — да 13 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

←В Беларуси может появиться Академия юстиции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика