Дзе знайсці недарагі кацёл на цвёрдым паліве?

Источник материала:  

У жыхара вёскі Каўгары Асіповіцкага раёна Аляксандра Мікалаевіча Пятроўскага дома ўстаноўлена паравое ацяпленне. Неўзабаве зіма. І тут раптам гаспадар выявіў, што невялікі кацёл пачаў працякаць. Непарадак, трэба мяняць. Пачаў Аляксандр Мікалаевіч вывучаць па аб'явах прапановы: шукаць патрэбнае ды параўноўваць цэны.

— Хата ў нас невялікая. Кацёл цяперашні працуе на цвёрдым паліве — брыкетах вугалю, дровах. Набывалі мы яго яшчэ за савецкім часам, у 1985 годзе. Ён — вытворчасці Бранскага завода. Кацёл мае маркіроўку КС-2, на 12-14 кВт. Тэлефаную па аб'явах, мне адказваюць: маўляў, такіх катлоў не маем. І прапануюць двухкамерныя, коштам ад 5 да 7 мільёнаў рублёў. Дорага, ды і не зусім тыя катлы падыходзяць. Можа, падкажаце, дзе можна знайсці кацёл на цвёрдым паліве, падобны на наш цяперашні? — распавёў Аляксандр Мікалаевіч пра сутнасць сваёй праблемы.

Пытанне чытача, як высветлілася, аказалася яшчэ тым... У пошуках адказу давялося "па ланцужку" звяртацца ў наступныя арганізацыі: у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Асіповіцкага райвыканкама, унітарнае камунальнае прадпрыемства "ЖКГ", даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства "Райсэрвіс", забеспячэнска-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Камунальнік" — ужо ў Мінску. Мы прыводзім гэты пералік не дзеля таго, каб пахваліцца аб'ёмам зробленай працы. Справа ў тым, што паўсюдна, куды даводзілася звяртацца з просьбай ад нашага чытача, стаўленне да праблемы вяскоўца было выключна добразычлівым: нам аператыўна падказвалі новыя адрасы і тэлефоны, кіраўнік УКП "ЖКГ" Леанід Змачынскі, некалькі начальнікаў аддзелаў УП "Камунальнік" самі потым тэлефанавалі ў рэдакцыю з новай інфармацыяй. Дзякуючы гэтай агульнай дапамозе высветлілася, што нешта падобнае, у чым мае патрэбу гаспадар з вёскі Каўгары, вырабляе Бярозаўскі завод "Цеплапрыбор". Бытавы кацёл на цвёрдым паліве КСТГ-12,5 (для абагрэву 100 квадратных метраў) каштуе (адпускная цана завода) трохі больш за 1 мільён 790 тысяч рублёў. Праўда, такіх катлоў зараз у наяўнасці няма, але будучую пакупку можна замовіць і, напрыклад, потым забраць самому. На жаль, УП "Камунальнік" працуе толькі па безнаяўным разліку, таму прыватная асоба не зможа праз гэтае прадпрыемства заказаць кацёл. Затое "Камунальнік" працуе з прадпрыемствамі "ЖКГ". Тым больш, як заўважыў дырэктар УКП "ЖКГ" Леанід Змачынскі, пры падключэнні вяскоўцам, натуральна, трэба будзе звяртацца не да халтуршчыкаў, а ў арганізацыю, якая мае адпаведную ліцэнзію і кваліфікаваных спецыялістаў. Таму Леанід Сцяпанавіч прапанаваў паслугі падначаленага прадпрыемства, якое і даставіць кацёл можа, і падключыць, і потым, калі што, адрамантаваць яго. Гэта, безумоўна, платныя паслугі. Канчатковая іх цана вызначаецца на месцы — у прыватнасці, у залежнасці ад аб'ёму зварачных работ.

Р.S. Яшчэ больш падрабязную інфармацыю наконт катла мы асабіста давялі да нашага заяўніка. Падаецца, сям'я чытача засталася задаволенай: паводле слоў чытачоў, мы знайшлі тое, што было трэба.

←Журналисты Reuters проехали по Северной Корее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика