Мінгарвыканкам прапануе павысіць кошт праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да Br1,2 тыс.
"Мінгарвыканкам накіраваў у Міністэрства эканомікі прапанову аб павелічэнні кошту праезду ў грамадскім транспарце сталіцы да Br1,2 тыс.", — расказалі ў гарвыканкаме.
Калі Мінэканомікі ўзгодніць новы тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў у камунальным пасажырскім транспарце сталіцы, будзе прынята адпаведнае рашэнне мэрыі. Суткі даюцца на інфармаванне насельніцтва ў СМІ. У першую чаргу Мінэканомікі запрошвае разлікі транспартных арганізацый: кошт адной паездкі пры 100 працэнтах акупнасці, пры 70 працэнтах акупнасці, 50 працэнтах акупнасці. Пры гэтым Мінэканомікі прымае рашэнне аб павышэнні тарыфаў з улікам плацежаздольнасці насельніцтва. Паводле звестак ТКУП "Мінсктранс", цяпер сабекошт адной паездкі ў грамадскім транспарце Мінска складае амаль Br2,5 тыс. Пры дзейных тарыфах насельніцтва аплачвае амаль 45 працэнтаў гэтага кошту, астатнюю частку — гарадскі бюджэт.
БЕЛТА.