Уначы замаразкі да мінус 4

Источник материала:  

сёння на працягу дня на ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, а ў Мінскай і Віцебскай абласцях дажджы даволі моцныя, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін-прыроды Вольга Фядотава. Істотна пахаладае, бо ўдзень будзе толькі 6—13 цяпла.

У нядзелю ўначы 1—7, на тарфяніках Палесся замаразкі да 0 — мінус 3 градусаў, удзень — 7—13 цяпла. Холадна будзе і ў першай палове наступнага тыдня. Тэмпература паветра раніцай у панядзелак 1—6 цяпла, аднак амаль паўсюдна на глебе і месцамі ў паветры ўначы замаразкі да мінус 4 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень 7—14 цяпла, магчымы кароткачасовы дождж. Такое халоднае надвор'е можа пратрымацца на працягу ўсяго наступнага тыдня.

Сяргей КУРКАЧ.

←Журналисты Reuters проехали по Северной Корее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика