Долар і еўра падраслі яшчэ

Источник материала:  

Пасля чарговай дадатковай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы долар падаражэў на 110 рублёў, еўра — на 210, а расійскі рубель застаўся на ранейшым узроўні.

"Скончыўся "падатковы тыдзень", усё зноў вярнулася да звычайнага жыцця, — патлумачыла карэспандэнту "Звязды" сітуацыю, што склалася на валютным рынку апошнімі днямі, Ірына Новікава, загадчыца кафедры эканамічнай тэорыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар эканамічных навук, прафесар. — Зараз трэба зноў нарошчваць экспарт, каб пасля прадпрыемствы-экспарцёры прадавалі больш валюты на біржы. Пакуль жа, магчыма, калі экспарт і высокі, грошы яшчэ не вярнуліся. На выраўноўванне сітуацыі таксама добра паўплывае атрыманне грошай ад МВФ. Зараз гэтае пытанне прапрацоўваецца. Нацбанк тады будзе адчуваць сябе больш упэўнена і зможа ў любы момант правесці патрэбныя інтэрвенцыі. А ўвогуле, трэба чакаць канца месяца, калі зноў трэба будзе плаціць падаткі". Нагадаем, што і намеснік прэм'ер-міністра Сяргей Румас два тыдні таму казаў, абяцаючы раўнаважны курс у кастрычніку, што самы найлепшы час для выхаду на адзіны курс — "падатковы тыдзень" у канцы месяца.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Рынкавыя курсы на 7 кастрычніка:

Долар ЗША — 7920 беларускіх рублёў;

Еўра — 10810 беларускіх рублёў;

Расійскі рубель — 246 беларускіх рублёў.

Курсы некаторых банкаў на 7 кастрычніка

"Беларусбанк": долар ЗША — 7820 і 8120; еўра — 10400 і 10950; расійскі рубель — 239 і 251.

"БПС-Банк": долар ЗША — 7900 і 8200; еўра — 10530 і 11100; расійскі рубель — 240 і 256.

"Мінскі транзітны банк": долар ЗША — 7900 і 8200; еўра — 10550 і 11040; расійскі рубель — 242 і 256.

←Журналисты Reuters проехали по Северной Корее

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика